Старонка 32
◀ / 353 ▶
Беларусь уваходзіла ў склад Польскай дзяржавы (да 1939 г.): вандзэлак, дзісь, лятарня, нігды, прэнтко, ровар, рок, цёнгля, швэдар, шмаляц і інш. У наш спіс уключаны традыцыйныя мясцовыя словы з розных галін лексічнай сістэмы гаворкі, якія вызначаюцца структурнымі, словаўтваральнымі і семантычнымі асаблівасцямі. АБАЖАЦЬ зак. Абагнаць у жніве. Каб хто яе абажаў? Нігды. АЛЯЛЁТ м. Галалёд. Ідзі паціху, дзісь алялёт. АПРАТАЦЬ зак. Прыбраць. Яны апраталі дрова. Я апратаю ў хаця, а ты ідзі каровя дай. АСПАДАРКА ж. Гаспадарка. На сваёй аспадарцы мало чаго мелі, а рабілі ад цямна да цямна. АТГОЖЫЛАК м. Адростак. Як добро грушка расце, много атгожылкаў. БАБІЧ м. Бабнік. У нас быў такі бабіч, во любіў бабаў! БАРДЗЕНКО прысл. Хуценька. Бардзенко ідзі, ужо цямнея. БОЛБАТКА ж. Бурбалка. Доўго дошч будзя, болбаткі велькія. БУЛАХ м. Шышка рагоза. Я прынёс столькі булахаў, асталосо мало, куды яны дзеліса? ВАЙЖДАЦЦА незак. Хістацца, калывацца. Сядзіць у мяне [на каленях] і вайждаяцца. ВАТА ж. Рыбалоўная прылада. Вата с крыламі, удваіх цягнуць. ВЯРЦЭМАК м. Мяла. Пакуль шукаяш вярцэмка, бульба астыня. ГАЛАДЗЁН м. Авадзень. ГАЛАЎКІ мн. Вычаскі пры апрацоўцы льнянога валакна шчоткай. Пасля трання лёну чэшуць на жалезную шчотку, палучаяцца кудзеля — гэто галаўкі. Галаўкі прадуць на мяшкі. ГОЙДАНКА ж. Гушкалка. Зрабі Жанцы гойданку. ГРАБІЦЬ незак. Грэбці. Аставайцеса тут, мы паехалі сено грабіць. ГРАМАВАТЫ прым. Вялікі, высокі. ГРАСАЧКА ж. Знак, адціснуты пальцам збоку ў бохане хлеба пры яго фармаванні. Замесіць хлеп, булку пасадзіць на лапату і пярацісьня грасачкамі. ГРЫШКЕ мн. Рыжыкі. У нас грышке соляць, іх можно варыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 353 ▶