Старонка 31
◀ / 353 ▶
ЛЕКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ГАВОРАК Я. М. Рамановіч ДА СЛОЎНІКА ГРОДЗЕНШЧЫНЫ У апошні час па лексіцы Гродзеншчыны апублікавана некалькі значных збораў 1. У час збірання матэрыялаў для лексічнага атласа беларускай мовы ў в. Стральцы Гродзенскага раёна ў 1972 г. намі было запісана каля сотні слоў, якія або не зафіксаваны ў названых слоўніках, або зафіксаваны з іншым значэннем. Гаворка в. Стральцы адносіцца да заходняй групы паўднёва-заходняга дыялекту. Найбольш яркімі асаблівасцямі яе і суседніх вёсак з'яўляюцца поўнае яканне і няпоўнае аканне (захаванне канцавога ненаціскнога о): пярапечка, вясяліцца; сено, сало, много, кепско. З іншых фанетычных і граматычных асаблівасцей варта адзначыць наступныя: прыстаўны г (гозяро, гухо, гуліца); адсутнасць падаўжэння зычных на месцы старога спалучэння зычных з ьj (цярпеня, клоча, вяселя); цвёрдасць суфікса -са ў розных дзеяслоўных формах (астаўса, куляліса, старамса); форма меснага склону адзіночнага ліку з канчаткам -э ў назоўніках жаночага роду з асновай на шыпячыя і р (на шашэ, на мяжэ, на дварэ); ужыванне формы назоўнага склону множнага ліку з канчаткам -е ў назоўніках жаночага роду з суфіксам -к (а) (мацярке, цятке, галаўке, паласке). Лексіка гаворкі в. Стральцы ў пераважнай большасці супадае з лексікай беларускай літаратурнай мовы. Разам з тым выяўляецца шмат запазычанняў з польскай і іншых моў, якія адносяцца да таго часу, калі Заходняя 1 П. У. Сцяцко. Дыялектны слоўнік (З гаворак Зэльвеншчыны). Мінск, 1970; яго ж. Народная лексіка. Мінск, 1970; Т. Ф. Сцяшковіч. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці. Мінск, 1972.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 353 ▶