ЛЕКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ГАВОРАК Я. M. Рамановіч ДА СЛОЎНІКА ГРОДЗЕНШЧЫНЫ У апошні час па лексіцы Гродзеншчыны апублікавана некалькі значных збораў i. У час збірання матэрыялаў для лексічнага атласа беларускай мовы ў в. Стральды Гродзенскага раёна ў 1972 г. намі было запісана каля сотні слоў, якія або не зафіксаваны ў названых слоўніках, або зафіксаваны з іншым значэннем. Гаворка в. Стральцы адносіцца да заходняй трупы паўднёва-заходняга дыялекту. Найбольш яркімі асаблівасцямі яе i суседніх вёсак з'яўляюцца поўнае яканне i няпоўнае аканне (захаванне канцавога ненаціскнога o): пярапёчка, вясялщца; сено, сало, много, кёпско. 3 іншых фанетычных i граматычных асаблівасцей варта адзначыць наступныя: прыстаўны г (гозяро, гухо, гуліца); адсутнасць падаўжэння зычных на месцы старота спалучэння зычных з bj (цярпёня, клоча, вясёля); цвёрдасць суфікса -ca ў розных дзеяслоўных формах (астаўса, куляліса, стариямса); форма меснага склону адзіночнага ліку з канчаткам -э ў назоўніках жаночага роду з асновай на шыпячыя i p (на шашэ, на мяжэ, на дварэ); ужыванне формы назоўнага склону множнага ліку з канчаткам -e ў назоўніках жаночага роду з суфіксам -к (a) (мацяркё, цяткё, галаўкё, паласкё). Лексіка гаворкі в. Стральцы ў пераважнай большасці супадае з лексікай беларускай літаратурнай мовы. Разам з тым выяўляецца шмат запазычанняў з польскай i іншых моў, якія адносяцца да таго часу, калі Заходняя 1 П. У. С ц я ц к o. Дыялектны слоўнік (3 гаворак Зэльвеншчыны). Мінск, 1970; я г о ж. Народная лексіка. Мінск, 1970; T. Ф. С ц я ш к о в і ч. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці. Мінск
Дадатковыя словы
гўліца, гўхо, зяўляюцца, старйямса
9 👁