ПЯРЭЗАУКІ мн. Заключим этап вясельиага абраду — прыезд бадькоў маладой у госці да сватоў. Пярэзаўкі бываюць у тыдзінь посьля вясельля. Латыгаль. РАЗАЙСЦІСЯ зак. Скасаваць шлюб, развесціся. Як німа жызьні, дык лепі разайсьціся. Цепер жа гэта ні навіна. Трыгузі. Сягоньняшняя маладзёш такая: тут пажаніліся, тут i разайшліся. Заазер'е. СВАТ м. 1. Сват. 2. Адзін з удзельнікаў дружыны. 3. Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў. СВАТАЦЦА незак. Сватацца. СВАТАЦЬ незак. Сватаць. СВАТЫ мн. 1. Сват, жаніх, a таксама некаторыя родзічы жаніха, якія ідуць сватаць дзяўчыну. Учора былі ў Кацярынінай сярэньняй дачкі сваты. Толькі ні піла яна гарэлку. Сядзіца. 2. Шлюбны поезд або дружына 1. СВАХА ж. Жанчына, якая займаецца сватаннем. СВАЦЬЦЯ ж. 1. Toe, што i сваха. 2. Адна з удзельніц вясельнай дружыны. Усе свацьці, што прыехалі за Колям, як на подбор: маладыя, харошыя. Рогавічы. Трэба ш купіць i чырвоных насатак, бо многа ш свацьцяў прыедзя ад маладога. Сядзіца. 3. Маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў. СВАШКА ж. Удзельніца вясельнай дружыны з боку маладога. За большую свашку малады ўсягды бярэ каго-нібуць сь сясьцёр. Сядзіца. СУВІСЬЦЯЛЬ м. Пачастунак, які прыносяць запрошаныя на вяселле. Даўней сувісьцялі насілі ў вялікіх місах. Заазере. Сьпячы аладак на сувісьцяль трэба было многа. Сядзіца. УТРАТНАЯ прым. У выразах: аддаць утратная, вярнуць утратная — заплацідь грошы жаніху за выпітую гарэлку ў тым выпадку, калі дзяўчына раздумае ісді замуж; спагнаць утратная — забрадь плату ў маладой за выпітую гарэлку, калі яна адкажадда выйсді замуж. ХАДЗІЦЬ незак. Кахацца. Ходзяць Іван Аксінін з Галяй, алі муся яна ня пойдзя за яго. Буйлі. ШЛЮБАВІНЫ мн. Вяселле. Шлюбавіны — гэта тоя ш вясельля. Заазер'е. ШЛЮБНЫ прым. Які мае адносіны да шлюбу. ШЛЮП м. Вяселле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁