Старонка 283
◀ / 353 ▶
У гаворках раёна вельмі прадуктыўным з'яўляецца іменны суфікс -ін-а са значэннем адзінкавасці. Пашыраны з гэтым суфіксам такія назоўнікі, як: кліціна — дрэўца клёну, маліціна — адна ягада малін, гъръшъна — адно зернейка гароху, бярозіна — адно дрэва бярозы, вольшъна і вольшыніна — дрэўца альхі, вербіна — адно дрэва вярбы, рыбіна — адна з рыбы, мышъна — мыш, ягъдзіна — адна ягада, паперъна — кавалачак паперы і г. д. У дыялектнай мове насельніцтва Міёрскага раёна пашыраны ва ўжыванні запазычанні. Сярод іх значнае месца займаюць словы з суседніх балтыйскіх моў, асабліва з літоўскай: артай, асьвер, атос, ашак, брында, гірса, грыжа, дырда, гіргель, дзірваньня, уздоліць і інш. Адзначаюцца ў гаворцы і паланізмы: вандзэлък, въпрэнджъвъцца, вътълінкъвъць, вэдзгъць, вэндзъл, г'урунцувацца, дастрэнчъць, дрэнчъцца, ендза, жонт, жоньціць, ляндрынка, мэнчъць, пъніхеньціцца, пънтупэлькі, пілінгъвацца, прэньдзіць, прэнтка, садзэньня, сьвітаедны, хэньць, шчанідла і інш. Такія найбольш значныя асаблівасці гаворак Міёрскага раёна. У тым ліку і гаворкі в. Манякова. У гаворцы в. Манякова асабліва цікавым з'яўляецца вялікі пласт лексікі — словы, якія з'яўляюцца агульнымі назвамі людзей у адпаведнасці з іх фізічнымі або псіхічнымі адзнакамі, адносінамі да іншых людзей, да працы, па іх паводзінах у калектыве, па знешняму выгляду, рысах характару і якія паказваюць адначасова эмацыянальныя адносіны да іх. Такая лексіка, як вядома, носіць назву экспрэсіўнай, ці эмацыянальнаацэначнай. Экспрэсіўная лексіка прадстаўлена ў гаворцы дзеясловамі, прыметнікамі, прыслоўямі. Але па колькасці больш за ўсё экспрэсіўных назоўнікаў. У гэтым артыкуле пададзена частка экспрэсіўных назоўнікаў, характэрных для гаворкі. Па асаблівасцях асноўнага значэння яны размежаваны на чатыры эмацыянальнаацэначныя класы. Унутры гэтых класаў назоўнікі падзяляюцца на сінанімічныя групы, ці рады. Парадак размяшчэння назоўнікаў у сінанімічным радзе наступны. Спачатку ідуць словы, у якіх дамінантнае значэнне адпаведнага сінанімічнага рада з'яўляецца асноўным. Пры гэтым паметамі адзначаецца характар іх экспрэсіўнасці, а пры тлумачэнні значэння паказваюцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 353 ▶