Старонка 282
◀ / 353 ▶
ся, вазьмімся, калоцімся, ацілякъвъімся, таўчыся, нясьціся, бъяся, тъяся, бірася, нъхъдзяся. Звяртаюць на сябе ўвагу некаторыя асаблівасці ў націску. У гаворках Міёрскага раёна адзначаюцца формы назоўнікаў: славы — Н. мн. ад слова, спъсабы — Н. мн. ад спосъп; нъ дубе або нъ дубу, нъ вазе або нъ вазу, нъ масьце або нъ масту, нъ кусьце або нъ кусту — М. адз. ад дуп, вос, мост, куст; к сьцені — Д. адз. ад сьціна; да рэкі — Р. ад ръка. Своеасаблівае месца займае націск у формах некаторых дзеясловаў: куръць — куруў, я куру (т. с.: закуръць, скуръць, піракуръць, дакуръць і інш.), а таксама робіць (зробіць, атробіць і г. д.), лечъць (палечъць, залечъць і г. д.). Некаторыя дзеясловы з асновай на зычны выступаюць у інфінітыве з націскам на аснове і на канцавым галосным: нёсьці і нясьці, вёсьці і вясьці, месьці і мясьці, плесьці і плясьці і інш. Пашырана ўжыванне многіх якасных прыметнікаў з націскам на канчатку: страшны (-ый), смашны (-ый), дужы (-ый), танкі (-ій), таўсты (-ый), душны (-ый), драбны (-ый), цяшкі (-ій) і г. д. Адзначаюцца яны і з націскам на аснове: смашны (-ый), тонкі (-ій), дробны (-ый) і інш. Для гаворак Міёрскага раёна характэрны канчатак -і ў Н. мн. для назоўнікаў на -ан-, якія з'яўляюцца назвамі людзей па прыналежнасці да населенага пункта (або народнасці): пълъчані (жыхары г. Полацка), лънчані (жыхары в. Лонка), къдушчані (жыхары в. Кадушкі), а таксама цъгані, мълдъвані і г. д. Пашыраны ў гаворках Міёрскага раёна дзеепрыслоўі, утвораныя пры дапамозе націскных суфіксаў -а(-я): стъя, ліжа, къжа, гъвъра, хъдзя, атхъдзя, зъхъдзя, дъхъдзя, пъхъдзя, схъдзя, пъгъдзя, сідзя, тъя, а таксама зваротныя: бъяся, тъяся, бірася, пръсяся, мъляся, нъхъдзяся і інш. Адзначаюцца і дзеепрыслоўі з суфіксам -учы(-ючы): носючы, возючы, лётъючы, гуляючы, гаворучы, стръляючы, месючы, сплючы і г. д. Пераважаюць ва ўжыванні ўтварэнні з суфіксам -а(-я). Назіраецца паралелізм варыянтаў дзеясловаў з прыстаўкай а- і аб(а)-. Адзначаюцца, напрыклад: абапёрцісі і апёрцісі, абвеіць і авеіць, апкарыць і акарыць, апсъпаць і асъпаць, апхадзіць і ахадзіць, апхадзіцца, ахадзіцца, апсъхаць і асъхаць, аптрасьці і атрасьці, апчысьціць і ачысьціць і г. д. Гэтыя варыянты абсалютна тоесныя па значэнню
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 353 ▶