У гаворках раёна вельмі прадуктыўным з'яўляецца іменны суфікс -ін-а ca значэннем адзінкавасці. Пашыраны з гэтым суфіксам такія назоўнікі, як: клініни — дрэўца клёну, малшіна — адна ягада малін, гъръшъна — адно зернейка гароху, бярозіна — адно дрэва бярозы, вдлыиъна i вдлыйніна — дрэўца альхі, вёрбіна — адно дрэва вярбы, рыбіна — адна з рыбы, мышъна — мыш, ягъдз'та — адна ягада, папёръна — кавалачак паперы i г. д. У дыялектнай мове насельніцтва Міёрскага раёна пашыраны ва ўжыванні запазычанні. Сярод іх значнае месца займаюць словы з суседніх балтыйскіх моў, асабліва з літоўскай: артай, асьвёр, атдс, ашак, брында{ гірса, грыжа, дырда, гіргёльf дзірвиньня, узддліць i інш. Адзначаюцца ў гаворцы i паланізмы: вандзэлък, въпрэнджъвъцца, вътълшкъвъць, вэдзгъць, вэндзъл, г'урунцувацца, дастрэнчъць, дрэнчъцца, ёндза, жонт, жоньціць, ляндрынка, мэнчъць, пгніхёньціцца, пънтупэлькі, пілінгьвацца, прэньдзіць, прэнтка, садзэньня, сьвітаёдны, хэньць, шчанідла i інш. Такія найболын значныя асаблівасці гаворак Міёрскага раёна. У тым ліку i гаворкі в. Манякова. У гаворцы в. Манякова асабліва цікавым з'яўляецца вялікі пласт лексікі — словы, якія з'яўляюцца агульнымі назвамі людзей у адпаведнасці з іх фізічнымі або псіхічнымі адзнакамі, адносінамі да іншых людзей, да працы, па іх паводзінах у калектыве, па знешняму выгляду, рысах характару i якія паказваюць адначасова эмацыянальныя адносіны да іх. Такая лексіка, як вядома, носіць назву экспрэсіўнай, ці эмацыянальнаацэначнай. Экспрэсіўная лексіка прадстаўлена ў гаворцы дзеясловамі, прыметнікамі, прыслоўямі. Але па колькасці больш за ўсё экспрэсіўных назоўнікаў. У гэтым артыкуле пададзена частка экспрэсіўных назоўнікаў, характэрных для гаворкі. Па асаблівасцях асноўнага значэння яны размежаваны на чатыры эмацыянальнаацэначныя класы. Унутры гэтых класаў назоўнікі падзяляюцца на сінанімічныя групы, ці рады. Парадак размяшчэння назоўнікаў у сінанімічным радзе наступны. Спачатку ідуць словы, у якіх дамінантнае значэнне адпаведнага сінанімічнага рада з'яўляецца асноўным. Пры гэтым паметамі адзначаецца характар іх экспрэсіўнасці, а пры тлумачэнні значэння паказваюцца
Дадатковыя словы
бярбзіна, гурунцувацца, дзірвйньня, жбньціць, зяўляецца, зяўляюцца, клінінй, ягъдзта
2 👁