ТАМПАЗАУЧО'РА. Чатыры дні назад. Тампазаўчора сход буў. ТО'ЖА. Таксама. A хібе ты тожа ў Галевщу едзеш? ТОЙЧА'С. Адразу. Палучу грошы — тойчас аддам. ТО'ЧНА. Дакладна. Ну ены ж точна цебе не вукідалі з хаты. ТРО'ХА. Трохі. От подзюкаюць [узрыхлядь Глебу] троха, да йшчэ пастрояцца {стануць лепшымі] тыя ўгуркі, дарма, што ены сям-там. ТУДО'Ю. У той бок, у тым напрамку. Ой, пойду я тудою, кудой раныиай ходзіла [з песні]. ТУДЫ'ЖШ. Далёка, у пэўным напрамку. Як не хочацца тудыжні за травою йці! ТУ'ТАКА. Тут. Успашаце зоўтры ту така пад расаду да пасеем. ТУ'ТАНЬКІ экспр. Тут. Чаго, доня, плакала? Я ж тутанькі була. УГЛА'З. Адкрыта. Я табе ў глаз скажу, што й табе добра далі. УГЛУ'ПАСЦЬ. Апоўначы. У глупасць ігрушу абшыкавалі [абтрэслі]. УДВАЙНЕ'. Удвая. Я табе ўдвайне даю, а ты майго не шчытаеш. УДО'ВАЛЬ. Дастаткова, уволю. Усяго, усяго ў нас удовалъ. УДО'СЬВЩЦЕ. Досвіткам, на світанні. Дзеці ўдосьвіцце ўсталі. УДРУТАЕ. У другі раз. Раз паехаў у Гомель дэй удругае. УЖЭ'. Ужо. Ужэ мы Качанок [урочышча] увабралі поўнасцю. УКРА'ДНЕ. Крадком, употайкі. Не шкодую, але не люблю, што еты хлопец ўсе ўкрадне берэ. УКРУГАЛЯ'. Кругом. Ены мене бступілі ўкругаля дэй пазірэюць. УКРУЖКА'. 1. Кругом. У вас i цепер ў селе дзерэўя ўкружка седзяць? 2. Кругам. Пасядуць бабы на бедзі ўкружка дэй пёюць. УЛЕ'ЦЯХ. У маладыя гады. Дэй, божа, шчасце ў лецях да i ў дзецях (прыказка]. У лецях трэ було на вечоркі бегаць. УМЕ'СТА. Разам. Ены ж уместа гуляць ходзілі колісь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

качанбк, тампазаучора, тудыжш, тутака, удоваль, удосьвщце, украдне
23 👁