СПРАСО'НЬНЯ. Спрасонку. Спрасоньня не разабралася, што к чому. СТАРЧАКА'. Старчком. От хочу старчака нырнуць, дак воды нема. СТАЯКА'. Стоячы. Сінна люблю стаяка на рэлі калыхацца. СТРАХ-СТРА'ХАМ. 1. Вельмі страшна. Гиніш мене страх-страхам. 2. Вельмі многа. Ягад у етум годзі страхстрахам. СТРА'ШКА. Страшна. Жыць на гародзі адной страшка. СУХОГІРРАМ. Толькі ў выразе праць сухопірам — мыць бялізну, папярэдне не замачваючы яе. Сухопірам плацце [бялізну] прала. СХО'ДУ. Адразу. ён лоўкі, буланага каня i то сходу зловіць. СЬГПАРКАЮ. Кучаю. Ак хто уцекае, дак пчолы сыпаркаю тоды. СЫСПО'ДУ. Спадыспаду. Дастань сабе кусочак сала сысподу. СЬЛЕ'ДАМ ЗА ДЗЕ'ДАМ. Услед. Прышла я дэй ты сьледам за дзедам. СЬЛЕПІ'ЦАЮ. Неадчэпна, нахабна. От сьлепіцаю лезе ў вочы. СЬМЕ'ХАМ. Несур'ёзна. Ог сказоў сьмехам, а ты не ўспакоісься. СЬПЕРВА'. Спачатку, спярша. Сыіерва ўрокі паробі, а тоды гулей. СЬПЕЦЫЯ'ЛЬНА. Знарок, наўмысна. Сьпецыяльна так сказала. СЮД. 1. Тут. От седжу сюд, а патом i пакоцілася. 2. Сюды. Ходзі сюд да раскажы, што ў вас там добрае чутно. СЮДО'Ю. У гэты бок, у гэтым напрамку. Ідзі сюдою, тут луччай. ТАЛАКО'Ю. Гуртам. Зьберомся да талакою й накапаем картоплі. ТАМ. Тады. От сунёўся стрэл, дак мы йшчэ палежалі сатроха, а там пошлі па лесу сталных [астатніх] шукаць. ТА'МА. Там. Мо й саб рала тама мешок проса, а мо й не. ТА'МАКА. Там. А куды я пойду? Хто мне тамака паможа
Дадатковыя словы
гйніш, несурёзна
1 👁