ПА-ГЕРМА'НСКАМУ. Па-нямецку. А мне раз, подаўнаўжэ, сьнілася ты, што ўсё не па-нашаму, a па-германскаму гаворыла. ПАД АБГО'НКУ. Цераз баразну (араць, садзіць). Саджалі такі i картоплі? — Саджалі, толькі што пад абгонку. ПАДАБЕ'Д. Перад абедам. От ета було акраз падабед, точна ведаю. ПАДАДНО'М. Падыспадам, унізе. Дастань настольніцу, пададном недзе лежыць. Пададном не намерз цьвет, дак багата вішань. ПАДВЕ'ЧАР. Перад вечарам. Малакавоз падвечар прыежжае навек. ПА ДНОМ. Па аднаму. Ак почнуць па дном бедаць, дак толькі ŭ стой ля печы да падавэй. ПАДПАСЬЛЕ'ДАК. Нарэшде, у заключэнне. Падпасьледак папалася багачэнна ягад. ПАЗАВУГО'ЛЬЛЮ. За вугламі. Пазавугольлю етага рапешніку багата. ПАЗАЛЕ'ТАСЬ. Тры гады назад. Ужэ ŭ пазалетась булі ў нас тапографы, дак i школьнікі памагалі нешта. ПАЗАПЛО'ЦЬЦЮ. За плотам. Шчавелю пазаплоцьцью насеяла еты год. ПАЗАХЛЕ'УЮ. За хлявамі. Вупусьці куры, хэй пазахлеўю пагрэбуць. ПАЗНАТО'Й. Позна. Цегаюцца пазнатой, дак сон перэбілі соўсім. ПАЗО'РНА. Ганебна. Hi npa кога не подумаў, усім позорна зробіў. ПАЗЬНЕ'ННА. Вельмі позна. Навек цетак пазьненна прыходзіць. ПАЛЕ'ЗНА. Карысна. Работаць чалавеку вапшчэ налета. ПАМА'ЛУ. Паціху. Бра, як ты памалу гаворыш. Помалу йшла. ПАПАДЛА'ВІЧЧУ. Пад лавамі. Чаго гладышкі naпадлавіччу стаяць? ПАПЕ'РВАСЦІ. Спачатку. Ак сышліся, дак nanepвасці ўсего було. ПАПО'ЖЖА. Пазней. Папожжа яблыкі вузраюць, дак не такія кіслыя. ПАПО'СЬЛІ. Пасля. Ены мене бгледзелі, a папосьлі бгаворылі. m
Дадатковыя словы
пазаплоцьцю, пазахлеую, пазорна, палезна, пападлавіччу, папервасці
0 👁