З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
НЕСУСЬВЕ'ТНА. Надта. Сусед наш несусьветна хазяін, бач, як жыве. НЕ'УМА ЯК. Неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры. Прыцягнуць неўма як склымшанае [склычанае] сена, дак его нельга скласці ўжэ. Неўма як надзенецца, дак сорам гледзець. НЕУПРЫКМЕ'Т. Непрыкметна. Неяк неўпрыкмет цетая зіма прайшла. НЕ'ЧАГА. Чагосьці. Mo ета ты нечага прыходзіла ак нам? НІПРЫМЕ'НЬНІ. Абавязкова. Дак што ж вы жджаце, каб еты стары ніпрыменьні ў магазін лез, нада ему падаць скарэй. НІУПА'МКІ. Не ў памяці. Просілі к Маю плацце шшыць, а мне за соткамі [праз прысядзібны ўчастак] ŭ ніўпамкі. НО'СЦАМ. Нагой, выспіткам. Не можна носцам біцца, перастаньце. НО'ЧЫ, НО'ЧЧЫ. Ноччу. Ноччы прышоў. Гусі ŭ ночы крычаць. НЯЗАУГА'Д. Выпадкова. Дак як то нязаўгад упоў у канаву? НЯЗЬЛІЧО'НА. Безліч, не злічыць. Людзей ля брацкай могілы нязьлічона сабралася, вусказуюцца [выступаюць з прамовай] усе, а мене жаль берэ, што налегла етулькі. НЯЙМАВЕ'РНА. Вельмі. У нас у селе булі няймаверна багатыя, дак іх раскулачылі, а хто сам трудзіўся, дак таго не чапалі. НЯУЖЭ'ЖНІ. Няўжо. Ну няўжэжні не прымуць яе дзелься? Етак вучылася, а пёя [спявае] сінна харашненна. ОТАТО'. Вось-вось. А яна i каа, што немцы отато будуць ў селе. ПАБО'ЛЕЙ. Болын. Скажы тому дзеду, каб наболей сена броў. ПАВЕФХУ. Зверху. Паверху нема яблык, а толькі нададном. ПА ВО'ЧАРАДЗІ. Па чарзе. Мы тавар на вочарадзі пасом навек. ПАГА'НА. Нядобра. Не трэ піць, трэ ведаць, што гарэлка на любы мозак вадзіць [шкодзіць], што можа нагана буць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нададнбм, неума, неупрыкмет, нязаугад, няужэжні, ніупамкі, паболей, пагана
1 👁
 ◀  / 353  ▶