З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
клічы. Бысь-бысь-бысь, быся-быся-быся, быська-быськабыська — звычайна. Бысют-бысют-бысют, бысютка-бысютка-бысютка, бысінька-бысінька, бысічка-бысічка, бысютачка-бысютачка — ласкава. Выгукі, якімі падганяюць карову. Пашла! У табун! У пастух! Да табуна! Да пастуха! У пуню! На места! Да вады! [пры гэтым звычайна дадаецца клічка]. Выгукі, якімі падганяюць цяля. Цялух! Тпрусінь! Тпруська! Тпрусь! На цяля-бычка існуюць яшчэ асобныя выгукі. Бысъ! Быська! Бысінь! Бысічка! Воклічы да каровы пры адварочванні. Назад! Азад! Кубы назад! Куды азад! Куды! Куды пашла! Ану куды! Воклічы да цяля пры адварочванні. Тпрусь куды! Тпрусінь куды! Тпруська куды! Тпрусічка куды! Цялух куды! Да цяля-бычка існуюць яшчэ асобныя воклічы. Бысъ куды! Быська куды! Бысінь куды! Бысічка куды! У час даення карове загадваюць Стой! Калі пры гэтым неабходна, каб карова зручней паставіла нагу, ёй загадваюць Нагу! Падзыўныя воклічы да авечак. Шучу-чу-чу, шут-шутшут, шута-шута-шута, шуты-шуты-шуты, шутка-шуткашутка, шуткі-шуткі-шуткі — звычайна. Шутачка-шутачка-шутачка, шутачкі-шутачкі-шутачкі — ласкава. Зрэдку ўжываюцца воклічы бэр-бэр-бэр, чук-чук-чук, чукічукі-чукі. Аднаго барана часам падзываюць баран-баран-баран, барусь-барусь-барусь. Воклічы, якімі падганяюць i адганяюць авечак. Шкырь! Шкыря! Ашкырь! Ашкыря! Шкырінь! Шкырь куды! Шкыря куды! Ашкырь куды! Шкырінь куды! Воклічы, якімі заганяюць авечак у хлеў. Шкырь (шкыря) удвору! Шкырь (шкыря) у пуню! Шкырінь удвору! Шкырінь у пуню! Падзыўныя воклічы да ягнят. Сюр-сюр-сюр, сюроксюрок-сюрок, сюрка-сюрка-сюрка — звычайна. Сюрачкі-сюрачкі, сюрінькі-сюрінькі, сюрёначкі-сюрёначкі — ласкава. Воклічы, якімі адганяюць ягнят. Сюр! Сюрінь! Падзыўныя воклічы да свінней. Дзю-дзю-дзю, дзюшдзюш-дзюш, удзет-удзет-удзет — звычайна. Дзюша-дзюша-дзюша, дзюшка-дзюшка-дзюшка, дзюшачка-дзюшачка, дзюшанька-дзюшанька — ласкава. Свінню да парасят падзываюць лёх-лёх-лёх. Вепрука падзываюць кабась-кабась, кабаська-кабаська, кабасёк-кабасёк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 353  ▶