тпролька-тпролька — ласкава. Тпролінька-тпролінька, тпролічка-тпролічка — вельмі ласкава.
Спыняльныя выгукі да каня. Тпру! — звычайна. Тпру стой! — калі ловяць на пашы або запрагаюць. Тр-р-р! — суцішальна. Чш-ш-ш! — суцішальна пры спуску з гары, пры хуткай яздзе.
Выгукі, якімі пабуджаюць каня да піцця. Фіў-фіў-фіў (ціхае пасвістванне).
Воклічы да каня пры адварочванні. Тпру куды! Куды назад! Куды пашоў (пашла)! Куды палез (палезла)!
Воклічы, якімі адганяюць жарабя. Тпролінь! Тпролінь куды! Тпролінь назад! Тпроля! Тпроля куды! Тпроля назад! Шынь! Шынь куды! Шынь назад! Шылінь! Шылінь куды! Шылінь назад! Шыль! Шыль куды! Шыль назад! Шыля! Шыля куды! Шыля назад!
Выгукі, якімі падганяюць каня. Ціцюп! — ціха з паторгваннем лейцамі (цмоканне праз сціснутыя вусны). Но-о! Нэ-э! — голасна, часта з працягам. Но пашоў (пашла)! — пераважна ў плузе, баране, у гружаным возе.
Ставячы ў аглоблі або гужы, каню загадваюць Назад! або Упярёд! Калі конь наступіць на вупраж, камандай Нагу! яго прымушаюць падняць нагу. Пры гэтым часам бяруцца за нагу рукою або злёгку пастукваюць па назе пугаўём. Калі каня путаюць на пашы, камандай Нагу! яго пабуджаюць прыставіць бліжэй адну нагу да другой.
Падзыўныя воклічы да каровы. Тпрузей-тпрузей-тпрузей, цёсь-цёсь-цёсь — звычайна. Тпрузейка-тпрузейка-тпрузейка, тпрузеічка-тпрузеічка, цясют-цясют-цясют, цясюта-цясюта-цясюта, цясютка-цясютка-цясютка, цясютачка-цясютачка — ласкава.
Падзыўныя воклічы да падцёлка, а часам і да маладой каровы. Цялуш-цялуш-цялуш, цялух-цялух-цялух — звычайна. Цялуша-цялуша-цялуша, цялушка-цялушка-цялушка — ласкава.
Падзыўныя воклічы да цяля. Тпрусют-тпрусют-тпрусют, тпрю-тпрю-тпрю, тпрусь-тпрусь-тпрусь, тпруся-тпруся-тпруся, тпруська-тпруська-тпруська — звычайна. Тпрусюта-тпрусюта-тпрусюта, тпрусютка-тпрусютка-тпрусютка, тпрусічка-тпрусічка, тпрусінька-тпрусінька, тпрусютачка-тпрусютачка, тпрусютанька-тпрусютанька—ласкава. Да цяля-бычка існуюць яшчэ асобныя во
81 👁