ПРЫЦЁПАЦЦА. Тое ж. З раньня ўзяліся за косы дружна, а к вечыру пріцёпыліся.
ПРЫЦЁХАЦЦА. Тое ж. Ні бярі так, ні хвытайся, пасьпеіш яшчэ пріцёхыцца.
ЗАЦЮПАЦЦА. Тое ж. Пакуль туды ды нызад, ды яшчэ пад'есьць ні пасьпеў, дык саўсім зацюпыўся.
ЗАЦЮХАЦЦА. Тое ж. Так зацюхыўся, што лёг і вычамі ні лупнуў, зразу заснуў.
ЗАЦЁПАЦЦА. Тое ж. Зацёпыўся, што чуць пріvalокся, каб яшчэ вірста — ні дайшоў ба.
ЗАЦЁХАЦЦА. Тое ж. С карзінкымі лі кыпца зацёхыўся: то пыдай, то высып.
АДСТАЦЬ АД НОГ. С. у час хадзьбы. З раньня нічога, ішоў, а к вечару саўсім ацстаў ат ног.
АСТАЦЦА БЕЗ НОГ. Тое ж. Я бяз ног астаўся, чуць хаджу, а ён сядзіць сабе з газеткыю і дайжа ў тэй бок ні глядзіць.
УБІЦЦА Ў ПЕНЬ. С. вельмі ў час хадзьбы. Пыц самыя Шымава зайшлі, у пень убіліся.
ЗБІЦЦА З НОГ. Тое ж. Што ты хочыш — у Крічыў туды і нызад зьлётыць з ног саб'есься.
ЗВАЛІЦЦА З НОГ. С. у хадзе да немагчымасці рухацца. Сядзь, пірідыхні, з ног звалісься к вечыру, дарога ішчэ дужа далёкыя.
ЗВАЛІЦЦА З КАПЫЛЛЯ. Тое ж. Дальшы ні пайду, ні магу, с капыльля зваліўся.
АДСТАЦЬ АД РУК. Стаміцца працуючы. Столька снапоў ніріцігаць — ат рук ацстаніш.
АСТАЦЦА БЕЗ РУК. Тое ж. Ты ніхай астаўся бяз рук, а ён дужа ні хваціць, ні пірярьвецца.
ПАДЗЫЎНЫЯ І ПАБУДЖАЛЬНЫЯ ВОКЛІЧЫ І ВЫГУКІ І ВОКЛІЧЫ-КАМАНДЫ
Падзыўныя воклічы да каня. Кось-кось-кось — пераважна гучна, здалёку. Соў-соў-соў — ціха, зблізку. Кося-кося-кося, коська-коська-коська — ласкава. Касют-касют-касют, касютка-касютка, касютачка-касютачка — вельмі ласкава.
Падзыўныя воклічы да жарабя. Тпроль-тпроль-тпроль, тпроля-тпроля-тпроля — звычайна. Тпролька-
Выгукі са спалучэннем тпр утвараюцца шляхам выштурхвання паветра праз сціснутыя вусны.
89 👁