ЛАЗЬБЁ'НЬ м. Драўляная пасудзіна для мёду. Наброў мёду поуны лазъбенъ. Малы я Аўцюкі Калінк.
ЛЕ'ЖАНЬ м. Ляжачы вулей. Дуплі находзШ i рабілі лежні, па пяць-шэсць лежняу было. Груздава Паст.
ЛЁТКА ж. Ляток у вуллі. Мярэдкія Глыб., Саланое Віл., Граўжышкі Ашм., Жылі Іўеў., Старыя Смільгіні Вор.
ЛГНА i ЛГНЯ ж. Тоўстая вяроўка, пры дапамозе якой пчаляры лазяць на дрэва. Граўжышкі Ашм. Ліня— гэто тоуста, як канат, i доуга вяроука, вулье цягаюць на дзераво. Дзяніскавічы Ганц. Л і н к а ж. Старыя Смільгіні Вор.
ЛГПАУКА ж. памяти, ліповачка. Ліповая бочачка для мёду. 3 ліпы выдоублівалі, дауна мёд злівалі, а не было мёду, то ссыпалі калапні. Саланое Віл. Л i п 6 ўк а б е р а с т о в а я. Малыя Аўцюкі Калінк.
ЛІПСУВЫМЁД. Мёд, сабраны з ліпы ў час двідення. Саланое Віл. Л і п ц о вы мёд. Граўжышкі Ашм.
ЛУТЖА-МЯДО'УКА ж. Ліповая бочачка для мёду. Знаходзілі ліпу з гнілым дуплом, устаулялі дно ілі рабілі з клёпак з абручамі i дзенца, а зверху закрываць венка. Азяраны Рагач.
ЛУ'ПКА ж. Раёўня. Раней называлі раёунща, а цяпер — лупка. Мірацічы Кар.
ЛЯЖАЖ м. Калодачны вулей, які ў верхний частцы апіраецца на козлы. Рудня Астравітая Чэрв., Старыя Смільгіні Вор., Рыбчына Віл., Азяраны Рагач.
ЛЯСНЬГЯПЧО'ЛЫ. Дзікія пчолы, што жывуць у дуплах. Лясныя пчолы злыя. Рудня Астравітая Чэрв., Жылі Іўеў., Старыя Смільгіні Вор.
ЛЯТО'К м. Дзірачка або проразь у вуллі, праз якую вылятаюць пчолы. Рудня Астравітая Чэрв., Азяраны Рагач.
МАЛАЧКО' н. Падкормка для лічынак пчол. Мярэдкія Глыб.
МАЛГЗА ж. Пахучая трава, якой націраюць вулей у сярэдзіне i зверху. Старыя Смільгіні Вор.
МА'ТАЧНІК м. Зарашэчаная каробачка на доўгай ножды для ўтрымання маткі. У матачнік саджаюць маткуг каб затрымаць рой. Граўжышкі Ашм. Ма т а ч н i д а ж. Саланое Віл.
МА'ТКА ж. Самка ў пчол. Матку пдимуць i дзержуць. Старыя Смільгіні Вор
Дадатковыя словы
лазьбёнь, лежань, ліпбвачка, матка, мядоука, пдймуць
18 👁