КАРСУБАЧКА ж. 1. Ахоўная сетка ад пчол на твар i галаву. Рабілі з маладой ліпы каробачкі i адзявалі на ліцо, каб пчолы не кусалі. Азяраны Рагач. 2. Раёўня. Каробачка здзелана з ліпы, дно прышываецца з палатна, аграбе пчол у каробачку, накрыя скацеркай i завяжа, Азяраны Рагач. У каробачку пчол збіралі. Рудня Астравітая Чэрв. КАРСУБКА ж. Раёўня. Малыя Аўцюкі Калінк. КЛЕ'ШЧЫ мн. Ціскі. Мёд i воск клешчамі выціскалі. Рыбчына Віл., Азяраны Рагач. Старыя Смільгіні Вор., Малыя Аўцюкі Калінк. КЛІН м. Торба ў выглядзе кліна выціскаць воск. Граўжышкі Ашм. КРАПГЦЬ незак. Пырскаць вулей настоем пахучых траў. Да ліпы прывязвалі улей i прынадай крапілі, Caланое Віл. КРЬІЖАЧО'К м. Драўляны крыжык для прымацавання сотаў. Крыжачок уставяць у стаяк, каб пчолы маглі вашчыну рабіць. Старыя Смільгіні Вор. КРЬІЖЬІ' мн. Козлы пад ляжачы вулей. На крыжах стаяў корань, галава вышы была. Саланое Віл. КУРАДЫ'МАЧКА ж. Дымар. Курадымачкай кураць пчол. Саланое Віл. К у р а д ы м к а ж. Рыбчына Віл. КУРА'УКА ж. Скручаная ануча, якую падпальвалі i дымілі пчол. Старыя Смільгіні Вор. К у р а ш к а ж. Курашку з трапкі рабілі. Рудня Астравітая Чэрв. K yр о д ым м. Бакшты Іўеў. Рудня Астравітая Чэрв.Ж у р эл ьм. Мярэцкія Глыб., Жылі, Бакшты Іўеў., Малыя Аўцюкі Калінк., Граўжышкі Ашм. КУРАЦё н. Падкурванне. Даўней ня было кураця, так падглядалі пшчол. Граўжышкі Ашм. КУ'РЬІЦЬ, незак. Адганяць пчол дымам. Кураць пшчол куралём. Граўжышкі Ашм. К ур ы ць незак. Малыя Аўцюкі Калінк. КУРЭЛіЬ м. Сухія гнілушкі, якімі падкурваюць пчол. Рыбчына Віл. ЛА'ДЗЬБІНЫ мн. Частаванне ў дзень падбору мёду. Была на ладзьбінах, угашчалі мёдам. Малыя Аўцюкі Калінк. Як падглядаюць пчол i частуюць мёдам, то кажуць, што ў таго сёння ладзьбіны. Саланое Віл., Жылі Іўеў. Л a з ь б i н ы мн. Граўжышкі Ашм. ЛА/ЗІВА н. Вяроўка, пры дапамозе якой пчаляры лазілі на дрэва. Азяраны Рагач
Дадатковыя словы
клешчы, крьіжачок, кураука, курьіць, лаізіва
3 👁