ву; звычайна на сенажаці, у лесе, у полі). Параўн. коўш.
КОЎШ м. Дзк. Хв. Др. Бр. Кк. Выразаная з наросту на дрэве пасудзіна ў выглядзе міскі з кароткай ручкай (піць ваду, наліваць страву на полі, на сенажаці, у лесе і інш.). Коўш наместо міскі, што набраць, з ўяпы [наросту] коўша робілі. Бр. Параўн. ваганок, коўганка, коўшык.
КОЎШЫК м. Дзк. Зс. Кч. Тое, што і коўш. Коўшык з япы, на ніву брали с собою, наливали ды ели. Дзк.
КОЦЕЛОК м. Хв. Высокая цыліндрычная пабеленая пасудзіна з ручкай, у якой вараць ежу.
КОЦЁЛ м. Ад., коцел Зс. Кч. Гц. Вялікая металічная пасудзіна, якая падвешвалася над агнём для прыгатавання стравы.
КОЦЁЛОЧКА ж. Дзк. Тое, што і коцелок.
КОШ м. Здз. Ад. Др. Гл. Дзн. Сплецены з лазы або маладых карэнняў кошык для бульбы, ягад і інш. Кошы плэлыса з молодого корыньня. Ад. Параўн. кошык, кошылка, кошэль.
КОШУЛКА ж. Здз. Сплеценая з кары каробка з накрыўкай, у якой бралі харч у поле, на сенажаць, у дарогу. Параўн. вэрэня.
КОШЫК м. Зб. Ол. Мк. Зм. Кч. Тое, што і кош.
КОШЫЛКА ж. Св. Тое, што і кош.
КОШЭЛІК м., навышчатый кошэлік Зб. Лазовы кошык з накрыўкай, у якім давалі пастухам абед у поле. Параўн. вэрэня.
КОШЭЛЬ м. Бр. Зм. Кк. Бл., кошыль Рдз. Зб. Ол. Лк. Мк. Зс. Гц. 1. Каробка, сплеценая з кары, для сяўбы ўручную. Рдз. Зб. Ол. Лк. Мк. Зс. Гц. Кошэлі з корыньня хвоіны; то самы плытуць, роздыраюць і плытуць; с кошылё сіюць. Ол. 2. Каробка для ягад, сплеценая з кары і дубцоў. Зб. Ол. Лк. Мк. Гц. Параўн. вэрэнька, вэрэня. 3. Сплецены з лазы кошык для бульбы і інш. Бр. Зм. Кк. Бл. Параўн. кош.
Адрозніваліся «бабскый» і «мужыцькый» кашалі: бабскый кошыль на вяровачцы падвешваўся праз плечы на спіну; мужыцькый кошыль большых памераў з берасцянай «накрывочкой», вісеў на почапцы праз плячо. Лк.
КРУЖКА ж. Рдз. Гл. Бл. Кч. Металічны або фаянсавы кубак. Параўн. кубок.
80 👁