лазы, для захавання мукі, круп і іншых рэчываў; яна ж служыла для вымярэння. Рдз. Здз. Сп. Ад. Шэ й допіру коробка ў мэнэ е. Рдз. Параўн. стужка. 3. Шырокая пасудзіна, сплеценая з саломы (і лазы) або з лубу, для сяўбы ўручную. Зб. Мк. Св. Др. Гл. Бр. Зм. Зс. Кч. Гц. Кн. Дзн. З ліпу ўгіналі коропкі і сеялі. Зм. Параўн. севак. 4. Выгнуты або сплецены з кары кошык для збірання грыбоў, ягад. Мк. Дзк. Др. Гл. Кк. Бл. Зс. Кн. Дл. Як іду по грыбы, то коробку прынэсу. Мк. Параўн. вэрэня, вэрэнька. 5. Спецыяльная, шчыльна сшытая з ліпавай кары пасудзіна для збору мёду. Гл. Сд. Зм. Здзерэ ліпіну, да зогне её да опшые полосіной — от і коропка на мед. Зм. Параўн. лазбень.
КОРОБОК м. Бр. Зм. Тое, што і коробка 5.
КОРОБОЧКА ж. Лк. Лх. Ад. Дзк. Гл. Кк. Зс. 1. Тое, што і коробка. 3. Лк. Лх. Ад. Параўн. севак. 2. Зробленая з кары ёмкасць невялікіх памераў рознай формы і прызначэння (агульная назва). Дзк. Гл. Кк. Зс. Параўн. берэсцянка, берэсцяноўка, кадушка, кобакерка, прытабашніца, солянка, тобакерка, тобацірка, яшчык.
КОРОБЭЙ м. Здз. Сп. Высокая каробка, сплеценая з саломы і лазы, для ссыпання збожжа. Параўн. кузуб.
КОРОБЭЦЬ м. Рдз. Каробка з бяросты для сяўбы ўручную. Параўн. севак.
КОРОБ'Я ж. Дзк. Хв. Зробленая з ліпавай кары каробка, у якой бралі харч у поле. Короб'я для харчоўкі, на ніву хлеп, сало бером. Дзк. Параўн. вэрэня.
КОРЫТО н. Рдз. Ол. Ад. Дзк. Бр. Зм. Кк. Зс. Кч. Гц. Кн. Дзн. Дл., корэто Св. Выдзеўбаная з дрэва або збітая з дошак пасудзіна, з якой даюць есці свінням, пояць жывёлу. Воду налываемо ў корыто і п'е скотына. Рдз.
КОРЭЦ м. Ад. Дзк. Хв. Гл. Зм. Кч. Кн. Дзн. Дл., корэць Др. Гл. Бр. Кк. Бл. Гц. Пасудзіна, пераважна з доўгай ручкай, для піцця вады (скручаная з кары, выразаная з кораня, медная, гліняная ці інш.). Булі корці з дзерэва, з корэня, а найбульш медные. Бр. Параўн. кубок, берэсціна.
КОРЭЦЬ м. Лх. Зробленая з клёпак пасудзіна для вымярэння сыпкіх рэчываў (збожжа і інш.) ёмістасцю 1,5 пуда. Параўн. чвертка.
КОЎГАНКА ж. Гц. Дзн. Выразаны з дрэва коўшык у выглядзе міскі з ручкай (чэрпаць ваду, наліваць стра
78 👁