нях К. Машынскага, Ч. Пяткевіча, М. Я. Грынблата, а таксама ў лінгвістычных працах Я. Ф. Карскага, Я. Н. Драздовіча, С. М. Некрашэвіча, Ю. Ф. Мацкевіч, Ф. М. Янкоўскага, М. І. Талстога, А. Адзінца, І. Юрашкевіча і інш.4 Таму рэгістрацыя жывёлагадоўчай лексікі Мазыршчыны і ўсяго Палесся і складанне слоўніка гэтай галіны традыцыйных заняткаў палешукоў з'яўляецца патрэбнай і важнай справай.
Матэрыялы да слоўніка традыцыйнай жывёлагадоўлі Мазыршчыны ўключаюць больш двухсот слоў, запісаных пераважна ў Лельчыцкім, а таксама ў Петрыкаўскім, Жыткавіцкім, Мазырскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Ельскім раёнах Гомельскай вобласці і ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У артыкуле раскрываецца семантыка і геаграфія зарэгістраваных слоў у межах усходняга Палесся.
Прыняты наступныя скарочаныя абазначэнні назваў населеных пунктаў. Лельчыцкі раён: Астр.— Астражанка, Буйн.— Буйнавічы, Гр.— Грабяні, Дубр.— Дуброва, Забр.— Заброддзе, Лельч.— Лельчыцы, Руч.— Ручное, С. Поле — Сініцкае Поле, С. Печы — Сярэднія Печы, Стад—Стадолічы, Чэм.—Чэмернае; Петрыкаўскі раён: Брын.— Брынёў, Глін.— Глінка, Граб.— Грабаў, Дар.— Дарашэвічы, Дубр. П.—Дуброва, Капц.— Капцэвічы, Куч.—Кучкі, Ляск.— Ляскавічы, П. Гара — Паляжач Гара, Раб.— Рабка, Сял.— Сялюцічы, Цераб.— Церабень; Жыткавіцкі раён: Бял.— Бялёў, Перар.— Перароў, Рыб.— Рыбгас; Мазырскі раён: Асав.— Асавец, Бок.— Бокаў, Жах.— Жахавічы, Кам.— Каменка, Махн.— Махнавічы, Пруд.— Прудок, Турб.— Турбінка; Калінкавіцкі раён: Гал.— Галявічы, Пруд. К.— Прудок, Шал.—Шалыпы; Нараўлянскі раён: Верб.— Вербавічы, Св.— Свяча; Ель-
4 Падрабязную бібліяграфію прац аўтараў, якія займаліся вывучэннем гаворак Палесся, гл. у кн.: Полесье. Библиографические материалы по истории, географии, этнографии и экономическому состоянию Полесья (Северо-западный и юго-западный край вообще и губернии Минская, Гродненская, Волынская, Киевская и Могилевская в частности). СПб, 1883 (склала З. М. Пенкіна); Беларускае мовазнаўства. Бібліяграфічны ўказальнік (1825—1965). Мінск, 1967; Лексика Полесья. (Материалы для полесского диалектного словаря). М., 1968; Полесье. (Лингвистика, археология, топонимика). М., 1968; Лексіка Палесся ў прасторы і часе. Мінск, 1971.
83 👁