НАРОДНАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ
І НАМЕНКЛАТУРА
В. В. Шур
МАТЭРЫЯЛЫ ДА СЛОЎНІКА
ЖЫВЁЛАГАДОЎЧАЙ ЛЕКСІКІ МАЗЫРШЧЫНЫ
Палессе — надзвычай своеасаблівая дыялектная зона ў сістэме ўсходнеславянскіх дыялектных моў. Тут, апрача вузкарэгіянальных асаблівасцей, а таксама асаблівасцей, агульных з суседнімі дыялектамі беларускай і ўкраінскай моў, адзначаюцца з'явы, якія характэрны для гаворак ноўгарадскай поўначы і цвярскога поўдня1. Па некаторых жа архаічных лексічных асаблівасцях Палессе звязваецца з паўднёваславянскім дыялектным кантынуумам, а таксама з паасобнымі заходнеславянскімі гаворкамі2.
Жывёлагадоўчая тэрміналогія Палесся складвалася на працягу многіх стагоддзяў. Старажытныя славяне вельмі інтэнсіўна і здаўна займаліся гадоўляй свойскіх жывёл. Я. Ф. Карскі адзначаў, што галоўным заняткам славян было земляробства, але і жывёлагадоўля знаходзілася ў іх на значнай ступені развіцця — на большай, чым у суседдзяў славян — германцаў, якія займаліся больш паляваннем і войнамі3. На Палессі ж, як вядома, геаграфічныя ўмовы вымушалі насельніцтва звяртаць на жывёлагадоўлю асаблівую ўвагу.
Жывёлагадоўчая лексіка Мазыршчыны амаль не зафіксавана ў лінгвістычнай літаратуры. Праўда, некаторыя звесткі з семантыкі і геаграфіі асобных жывёлагадоўчых тэрмінаў падаюцца ў этнаграфічных даследаван-
1 Ф. П. Филин. Некоторые проблемы диалектной лексикографии. «Известия АН СССР. Серия литературы и языка», т. XXV, 1, 1966, стар. 3.
2 Н. И. Толстой. О лингвистическом изучении Полесья. У кн.: Полесье. М., 1968, стар. 9.
3 Е. Ф. Карский. Белорусы, т. 3. Очерки словесности белорусского племени. Народная поэзия. М., 1916, стар. 15.
80 👁