ПРАНЦАВАТЫ прым. Паганы, непаслухмяны. От пранцаваты, не паслухаў матку.
ПРЫВЕСЬЦІ зак. Нарадзіць. Яна ж у дзеўках прывяла дзіця.
ПРЫМЯНІЦЦА зак. Праведаць цану, па якой можна потым перапрадаць што-небудзь. Насілі па талкушцы платкі, дак я не прымянілася, якая цана іх, а цяпер не знаю, паскольկі прадаваць.
ПРЭНДАВАЦЬ незак. Шанаваць, паважаць. Яна яго ня прэндуе.
ПРЫЯЦЬ незак. Спрыяць, садзейнічаць. Яна мне скрозь прыяе.
ПУХА ж. Ніжняя частка ў яйцы. Бі ў пуху.
РАДНО н. Саматканае пакрывала. Калісь адны етыя радны булі. Імі укуталіся.
РАЗВЯРНЯКАЦЦА зак. пагардл. Пачаць вярнякаць, многа вярнякаць.
РАЗЬЯШЧЫЦЬ зак. Расчыніць (дзверы, акно). Куда ты дзверы разьяшчыла.
РАСНЫ прым. Ураджайны. Такія ж вішні ў етым годзі расныя.
РУМНУЦЬ зак. Нечакана з'явіцца. У нядзелю госьці румнулі у хату.
РЫХЦІК прысл. Абсалютна аднолькавы, вельмі падобны на каго-небдузь. То ж вурадзілася, рыхцік бацька.
РЭПЕХАМ прысл. У вялікай колькасці, кучаю. Вукапаю каліва, а пад ім рэпехам картопляў.
СВОЙ м. Трубка палатна, сувой. П'яць свояў наткала.
СЕПАЦЬ незак. Тузаць, пацягваць за што-небудзь. Не сепай каня за вожкі, а то пабяжыць.
СКАЛКА ж. Тлушчавая кропля ў страве. Адны скалкі плаваюць у баршчу, такій сытый.
СКРУЦІЦЦА зак. метаф. Збіцца з правільнай дарогі. Скруціўся чалавек пад старасьць.
СНОЎДАЦЦА незак. Хадзіць без дзела. Сноўдаецца па хаці, а рабіць не хоча.
СОН м. Круг ад сланечніку. Скруці на гародзі сону.
СТРАМІЦЦА незак. Пападаць у сарамлівае становішча. Чаго йці туды? Ня йдзі страміцца.
СУСОЛКА ж. Лядзяш. Наеўся сусолак, дак і хіркаяш.
СУТАЧКІ мн. Тое, што і закла. Зрабі сутачкі ля маленькага парасяткі.
75 👁