Старонка 157
◀ / 353 ▶
ДАЎЖЭЖ прысл. А як жа. Даўжэж, прыду. ДЖАНЫ прым. Далікатны; які патрабуе беражлівых адносін. Не бяры кухлік, а то ён джаны, шчэ разаб'еш. Такая джаная дзевачка, аж свеціцца ўся. ДЗЯДНА ж. Жонка дзядзькі. Схадзі к дзядні хлеба пазыч. ДОХЛІЦА м. і ж. пагардл. Чалавек, які дрэнна есць. Паганы чалавек, худы — вот і дохліца. ЖАГАЎКА ж. экспр. Баявая, вострая на язык дзяўчына. У Насьці не дзеўка, а жагаўка, як агонь. ЖАЛЕЦЬ незак. Рыжэць, падпякацца (ад моцна нагрэтай сцяны грубкі, печы). Ад гарачай грубкі посцілка будзе жалець, адсунь! ЖЫЖКА ж. Агонь. Нічога ёй не кажы, як жыжка. Загарэлася, як жыжка, сварыцца. ЗАВАРАМ прысл. За адзін раз, разам. Заварам вупіў дзве кварты малака. ЗАВІЦА ж. Сястра мужа. Прыехала ў госьці завіца. ЗАГАЙДА ж. экспр. Баявая дзяўчына. Прыбегла ўжэ загайда тая. ЗАЗІМКАВАТЫ прым. Які баіцца холаду. Зазімкаваты хлопец. ЗАКАПУЛІЦЬ зак. Пакрыўдзіцца, надзьмуцца. Ужэ закапуліла губу і есьці не йдзе. ЗАКЛА н. Закутак у хляве для малых свінней, сутачкі. ЗАКЛЯКНУЦЬ зак. Анямець, здранцвець, страціць адчувальнасць. Ета ж спіна ужэ заклякла, а шчэ багата асталося лёну браць. ЗАПРАСОРЫЦЬ зак. Запраторыць. От запрасорыла нож і не знаю, дзе найці. ЗАЎПІРАВАЦЬ зак. Закапрызіць, заўпарціцца. Унучак як не заўпірце, то так харашэ пад'есьць. ЗБАЖАВОЛЕЦЬ зак. Зрабіць што-небудзь недазволенае; пасвавольнічаць. Шчо ты, збажаволеў? Столькі піць! ЗГАЛАСІЦЦА зак. Абяссілець, доўга плачучы, галосячы. Згаласілася па сыночку. ЗЕРНЯТЫ мн. Гарбузовыя семкі. Пашлю унучаняткам зернят. ЗЛЕЦІЦЦА зак. Слаба нагрэцца, падагрэцца. Вадзічка ужэ злецілася, можна цяля паіць. КАПОТ м. Сукенка. Такій красівуй капот пашыла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 353 ▶