АСКРАКІ мн. метаф. 1. Соплі. Вутры дзіцяці аскракі. 2. Аскрак м. Худы, малы чалавек. Не мушчына, а аскрак.
АТЛОГ м. Адліга. Прыехалі ў Цюмень, а там атлог буў.
АШАЛАПЕЦЬ зак. Страціць здольнасць рэагаваць. Як вўйшла з ахтобуса, то ашалапела і не знаю, у які бок нада іці.
БАРШЧЭЙ прысл. Хутчэй. Баршчэй хадзі сюды!
БЛІЗІР м. У выразе для блізіру — для прыліку, для людскога вока. Схадзіла на поле для блізіру і дадому.
ВАЛАШЫЦЬ незак. Кастрыраваць, пакладаць.
ВАРСАЦЬ незак. 1. Торкаць, поркаць у што-небудзь. Не варсай палкаю ў агонь. 2. перан. Шкодзіць каму-небудзь, прыдзірацца. Варсае свайго сусёда, не за тое, дак за етае.
ВАХКАВАТЫ прым. Сыраваты. Плацце шчэ не вўсахла, шчэ вахкаватае.
ВОЛЯ ж. Валлё, валляк (у жывёл і чалавека).
ВУКІДАЦЬ зак. перан. Выгадаваць, выкачаць (кабана). Вукідалі кабанчыка на два цэнцеры.
ВУШЫШКАЦЬ зак. Патраціць да капейкі. Усе грошы вушышкаў пакуль дадому даехаў.
ВЯРНЯКАЦЬ незак. Гаварыць абы-што, неўпапад. Чаго ты там вярнякаеш?
ГАЛА н. Голае балотнае месца сярод лесу. Паехалі ў гала сена убіраць.
ГАЛАМОЎЗА м. і ж. Напаўраздзеты чалавек. Не хадзі галамоўзай, а то прастудзісься.
ГАЛАМОЎЗЫ прым. Напаўраздзеты. Чаго ты галамоўзая ходзіш, холадна.
ГАМАРНЯ ж. метаф. Шумнае зборышча людзей. Сабралася гамарня дай крычыць.
ГАРАЗНА прысл. Добра, шчасліва. Як бог дасць гаразна, то прыедам на Новуй год.
ГЛЁЎКІ прым. Ацеслівы, нявыпечаны (пра хлеб). Хлеб якійся глёўкі, прыклейваецца ў році.
ГНІЛКА ж. Дробная грушка-гнілушка.
ГУЖАВЕЦЬ незак. Рабіцца чэрствым, цвёрдым. Вярэнікі параварыла, дак яны пагужавелі.
ДАЛОЎКА ж. Падлога. Не садзі на далоўку дзіця, а то холадна.
75 👁