З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Ф. Д. Клімчук 3 ЛЕКСІКІ ЦЭНТРАЛЬНАГА ЗАГАРОДДЗЯ Артыкул з'яўляецца працягам працы па лексіцы Заходняга Палесся, апублікаванай у 1968 г.1 ён уключае частку слоўніка гаворкі в. Сіманавічы Драгічынскагу раёна Брэсцкай вобласці, матэрыялы для якога сабраны ў 1959—1973 гг. Вёска Сіманавічы знаходзіцца ў цэнтральнай частцы брэсцка-пінскай этна-дыялектнай зоны. Мясцовая назва гэтай тэрыторыі Загароддзе (Загородде). У межах Брэсцкай вобласці Загароддзе на поўначы абмежавана лініяй Камянец — Бяроза — Лунінец — Столін. У гаворках Загароддзя выдзяляюцца чатыры асноўныя тыпы: паўночна-ўсходні загародскі, сярэднезагародскі, паўднёвазагародскі i тараканскі. Гаворка в. Сіманавічы адносіцца да сярэднезагародскага дыялектнага тыпу2. Адзначым некаторыя найбольш характэрныя яе асаблівасці. 1. Оканне. 2. Зліццё галосных ы, i ў гуку и (перадаём яго ўмоўна праз ы: сын, ходыты). Галосны и ў адрозненне ад ы — гук некалькі больш пярэдняга i больш нізкага ўтварэння. 3. Вымаўленне галоснага и (абазначаем яго таксама праз ы) на месцы этымалагічных e, ь, £ у пераднаціскных, часткова паслянаціскных складах (мыддк, дынёк, быда, высна, выдрб, тыпэр). 4. Вымаўленне галоснага и (абазначаем зноў жа праз ы) на месцы о ў новых націскных закрытых складах (выз, кынь, стыл, ныс, зырно). 1 Ф. Д._ К л и м ч у к. Специфическая лексика Дрогичинского Полесья. У кн.: Лексика Полесья. М., 1968, стар. 20—78. 2 Ф. Д. К л и м ч у к. К лингвогеографии Западного Полесья (фонетика четырех полесских говоров). Автореф. канд. дисс. Минск, 1973, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
2 👁
 ◀  / 353  ▶