Лёнька (Алена), Ліксандра (Аляксандр), Ляксёй (Аляксей), Нікёй (Анікей), Рахвёй (Арэфа) i інш. Другая лексічна абмежаваная фанетычная з'ява менш значная, але таксама досыць цікавая па характару. Гэта абсалютная рэдукцыя ў некаторых словах («выпадзенне») ненаціскнога гука тылу ы або ъ перад зычнымі р, л: красін, кралі, крась, пляўка (палёўка, дзікі яблык), хляба (але кыра, быран, пыра, гыри, пылаць i г. д.). Магчыма, што тут нейкае значэнне мае i якасць папярэдняга зычнага гука (яго глухі выбухны характар), што «ўзмацняе» рэдукаванасць галоснага. Але i гзта не тлумачыць адзначанай абмежаванай лексічнай выбарнасці праяўлення гэтай фанетычнай асаблівасці, таму што ў абсалютна такіх жа ўмовах у многіх іншых словах гэтай з'явы не назіраецца ніколі
Дадатковыя словы
гырй, зява, зявы
0 👁