РУТАУЕ н. Доўгі чаранок у прыладах (лапаце, вілах i інш.). Рутаўё злымалысь у зілізьняку.
РЫСКЯРЕ'КА i РЫСКІРЭ'КА м i ж. Раскірака.
РЯСГСТЫИ прым. Мяцёлчаты. Авёс такій рясісты ны нізінцы! СА'ПНУЦЬ i СЫПАНУ'ЦЬ зак. Садануць вострым. Глядзі, а то карова як сапніць рогым, дык i кішкі вон.
СМАЛЬЧУТ м. Пацук (самец). Смыльчуга кот ня возьміць.
СТАУБЕ'НЬ м. Нейкі слуп (або ідал?). Ча ты стаў, як стаўбень? (звыч. стоўб, с т о ўп — слуп, Бяльк.).
СТРЕПЫНЫЙ прым. Спутаны, звязаны. Стаў, 'як стрёпыный. Ліжиу, як стрёпыши.
СТРІПЯНУ'ЦЦА вак. Рэзка схамянуцца. Стріпянуўся мынах, ды пуста ў гылывих.
СУБУЛДЫ'ЖКА ж. Вялікая костка (с у л д ы г а — т. c., Юрч.).
СУКРІ'СТЫЙ прым. Кучаравы, з закручанымі ў завіткі пасмамі поўсці ці валасоў (c ў к у p ы т к а, c ў к ыp ы к — завіток валос, Бяльк.).
СУЛГЦЬ незак. Прапаноўваць. Суліў дзісятку, алі я ні прыдыла. П у с у л i ц ь зак. Прапанаваць.
СУ'ПІЦЬ незак. Паколваць i свярбець. Скулка ужу ні баліць, a толькі супіць.
СЫЗМА м. i ж. экспр. Скрытная, хітрая, каварная i сквапная асоба. Я, брат, етыга сызму ніцыга за гоні абхаджу.
СЫ'ТКА ж. Кропелька тлушчу ў страве. Мяса жырныя, аж сыткі ўсе ў гаршку зліліся.
ТУПІ'ЧЫЦЬ незак. Ісці, дзёўбаючы нагамі (па-старэчаму). Іншы ідзець, a іншы тупічыць — дзёўб-дзёўодзёўб.
ТУК м. Вытаплены вадкі тлушч. Сала адзін тук, як жиріш ны скывырадзё.
ТУ'МКЫЦЬ незак. Кеміць, даходзіць да сэнсу. Hy што, ужу троху сам тумкыіш, што нада дзелыць? Д aт у м к ы ц ц а, да т у м к ы ць зак. Дайсці да сэнсу, дабрацца да адгадкі.
ТУФКЫЦЬ незак. Прымушаць крыкам. Туркыіш, туркыіш што здзелыць, чуць прітуркыіш [ т у р к а ць — будзіць, Бяльк.].
ТУ'РЛІК м. Кармакухня на ферме. Будзіш ваду вазіць на ферму ў турлік
Дадатковыя словы
гылывйх, дзёўб-дзёўб, жйріш, ліжйў, рыскярека, рыскірэка, сапнуць, стаубень, стрёпышй, стріпянуцца, субулдыжка, сукрістый, сыпануць, сытка, тумкыць
27 👁