ЛУ'НУЦЬ зак. Раптоўна прапасці, згінуць, памерці.
ЛУПЕ'КА м. Пастаянны вясковы здымшчык скуры ca здохлай жывёлы.
ЛЫБАЗГНА ж. Дубец. Во рыздурёлісь, німа ў мяне ны вас, балыўнікуў, ладныя лыбазіны ( х л а б а з і н а — т. c. Юрч.).
ЛЫЗБА'Н м i ЛЫЗБА'НКА ж. зневаж. Галава. Лызбанка у цябе ладныя, мыя шапка ня лезіць.
ЛЯПЕ'НЬ м. Удар далонню па мяккім месцы. Уймісь, ато ліпня палучыш.
МАГЕ'РА ж. Кікімара.
МАЗІ'ЛА н. пагардл. Мазь, змазка. Ты ў мазіла нейкыя рукаў запэцкуў.
МАСТЫ'РІЦЬ незак. Мастачыдь, рабіць нешта арыгінальнае. А ты ўсё мастыріш нешта.
МА'ХЛЯ ж. Прайдоха, махлярка. С такой махлій луччы ня мець дзялоў, ета ж спікулянтка ат веку.
МЫ'МРЯ ж. абразл. Злюка, надзьмутая ад крыўды. Во мымря, ныдулася i ні глядзіць.
МЯРЛО' н. груб. Ненасытнае стварэнне. Етыкыя мярло} ні ўкарміць.
НАБРЁХЫЦЦА зак. груб. Напіцца. Hi набрёхыісься ты ніяк етыя вады.
НА'ВУЖ прысл. Наўскапыты, галопам. Ня едзь навуж} кабыла скініць.
НА'ШЧЫНІЦ м. Мясцовы чалавек, тубылец. Нашчыніц так ня здзелыіць дренна.
НА'ПІЧЫЦЦА незак. Апахмяляцца. К брату нашчыцца пайду, можа ў яго ікая капля гарелкі ёсць.
HE'A часц. Не. Hea, ні пайду.
НІБЫЛТА часц. Нібыта, нібы. Нібытта ты i ні знаіш! НІДАЛУТА м. i ж. Ненармальная, недаразвітая з нараджэння істота.
НІНА'СЫЦЬ ж. Ненажэрная істота. Свінні нейкыя нінасыць, пішчаць i пішчаць.
НІПУЦЫДё н. Шалапутны, распусны, бяспутны чалавек. Сын у яе дужа ніпуцьцё, a дычка харошыя (гл. н е п у ц ь ц ё — недарэчнасць, Бяльк.).
НІУКАВЬГРНЫЙ прым. Упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання. Ніўкавырный, ніяк ні прівучу шапку насіць па-люцку. (н e ў к а в ы p н ы й — капрызны, Юрч
Дадатковыя словы
лунуць, лупека, ляпень, магера, мастыріць, напічыцца
29 👁