Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Сібір i мора, дзе халодна дужа. Вольчачка, уставай, ты ня ведаеш, хто мы цяпер ёсь... У сё ей мінулася, Багдановічысе. Заметна так, што ня жонка, а падбочніца. Няхай ватовікі шлець палюбоўніца. Два сыны едуць на холад, у Цюмень. Яны, як цыганы, адзін за адзін чапляюцца. Едзь, друза такая (мяса раздрузлае). Хадорына залоўчына дачка прыехала. Панок, да Москвы вылезуць мозгі. Чужыя слёзы недзе ўпруцца ей у бок, паб'юць белкамень, паб'юць i лозы. Тады ж Ромка ладная была, а цяпер нялюдская стала. Падасць праз вакно нейкі пірог калючы. Прыпрэць з бальніцы кашы навалаку, торбу сухароў. А цяпер з капейкі жыве. Зграблася й пашла, ей стыдна. Багдановічыха ў мясную краму ўсадзілася-ўбілася. Яна сюды не захадзяся пашла. Плач па свінні развяла, свіння здохла. Як стала жаліцца, як стала плакаць. Ён яе падсмяяў, чаго яна йдзець. Слёзы пускала, а яны пасля хахаталі; хай бы маўчала проці людзей. Фенька, у яе капейка рабром гладка не бываіць. Як вывіла нітку— таўсцей за палена. Дзверы травіной закрыты. Там есці мала, недахваткі. Яна ня выжыла з розуму, яна апанела. Нібыццам на работу йдзець, а пасля сойдзіць, i яе німа. А яна так дажыла — ад бальніцы выжалі (звольнілі), ад свіней выжалі. Яны ўжо век зжываюць... Бязменам забіла на печы п'япага, доўга ляжаў пад сенніком, пакуль абдумала, як зробіць. Так яны ўсе i зжыліся, так яны ўсе й прапалі. Далі тэлеграму, што Віця ўтапіўся, вада недзе балыпая й быстрая. Там сцяпы гэтыя бясплатныя, i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабюць, пяпага
2 👁
 ◀  / 390  ▶