Старонка 306
◀ / 390 ▶
Драч скрыпіць: Пастух-пражор на пасту йдзець — жарэць, з пасты йдзець — жарэць. Певень: Кукарагу, усім па пірагу! Загадкі Авохці мне, Пяць на мне, Шосты строчыць, І той хочаць. (Скрыпка, пальцы, смык.) Ад чаго гусь плыве? (Ад берага.) Адгадай загадку: што пад яйцамі гладка? (Патэльня.) Ані шпунта, ані дна — поўна бочачка віна. (Яйка.) Белы, як снег, надуты, як мех, на дварэ стаў, як конь, заіржаў. (Гусак.) Быка павязлі, а сэрца засталося. (Стог павезлі, а калок застаўся.) Быў я таптан, Быў я капкан, Быў я на кружале, Быў я на базары. Жыў-быў, сям'ю карміў, А памёр — выкінулі вон, — Сабакі касцей не ядуць. (Гліняны гаршчок.) Дакуль заяц бяжыць у лес? (Да сярэдзіны, а далей бяжыць з лесу.) Два каты смятану ліжуць. (Сані.)
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 390 ▶