Дзе мой нож? — яйцы вон! (Грозьба малому неслуху.)
Закрой гамалу (ляпу)!
Запішы (засячы) сабе на ілбе!
Каб ён так ср.кай сонца бачыў!
Каб па ім вошы пехатой хадзілі!
Каб табе кукнула!
Каб табе моль пяты пабіла!
Каб твайго й духу-паху не было!
Каб ты век будаваўся!
Каб ты гарохам ср.ў!
Каб ты з компасам ср.льню шукаў.
Каб ты ср.ў кручанымі вяроўкамі.
Каб ты ср.ў пад плотам калючым дротам.
Каб ты тое з'ела, што ты мне думаеш.
Каб ты сцежку мацаў!
Каб ты яго ў штаны не ўклаў!
Каб цябе ванцак з'еў!
Каб цябе любіў стары цыган вялым х..м! (Праклён цыганкі.)
Каб цябе мядзведзь! (Грозьба сабаку. Гэта ж якой прадаўніны адгалоскі!)
Каб цябе на кут абмылі!
Каб цябе намачыла ды не высушыла (усмешліва).
Каб цябе порах узяў!
Каб цябе ў чыстым полі дзвярмі прышчаміла!
Каб цябе хвіля-бура зваліла!
Каб цябе чахотка злажыла!
Каб яе шлях трапіў!
Каб яму залілося! (Праклён п'яніцу.)
Каб яна зморшчылася!
Каб яна так смак чула!
87 👁