Добрыя пажаданні
А хай вас дажджом намочыць!
Багдай табе добра было!
Бадай цябе мані (каб не ашукалі).
Будзь здарова, як карова, і багата, як зямля, і пладліва, як свіння.
Дай Бог яму веку!
Дай жа Бог табе здароўя з жабіны прыгоршчыкі (усмешка).
Дай табе Бог здароўя ў ручкі, у рожкі й паміж ног трошкі!
Каб беглі дні, а здароўе стаяла!
Каб Бог яе гадаваў!
Каб ты сто гадоў жыў і памёр на цёплай печы.
Каб цябе жырам абкаціла й балесь не брала.
Каб яму было цёпла ў пекле.
Карай Бог павек! (Каб Бог добрае пасылаў часцей.)
Хай ёй здарова будзець!
Хай жа Бог даець Анэлі й у касцеле, і ў пасцелі!
Праклёны й грозьбы
Апсік, каб твой апох сік! (Пагроза кату.)
А халера іх хай!
Бадай цябе чамярэнь!
Боль цябе паеш!
Будзіш помніць да зялёных венікаў!
Вон! Каб і вонках не было!
85 👁