Абабраць — прыбраць, упрыгожыць. Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана.
Абадвы, абыдва — двое мужчын. Глядзелі абадвы рот разінуўшы.
Абалонь — кругляк, бярвяно без сарцавіны. Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.
Абалынка — хмурынка, аблачынка. Набегла абалынка й сонейка схавала.
Абарэц — сетка лавіць рыбу. Абарцом троху й налавілі шчупачкоў.
Абасваіцца—асвойтацца, абвыкнуцца. Дзікаватая была котка, a цяпер абасваілася, аббылася.
Аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём. Ты ж троху вопытны, аббіты малец.
Абвіднецца—развіднецца, днець. Абвіднелася — тады й рушылі ў дарогу.
Абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы. Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла.
Абдаўжыцца — залезці ў даўгі. Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася.
Абдзёрак — кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы. Бульбу на клёцкі драла — целая міса абдзёркаў.
Абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец. На абдзірстуса адзежы не напасется.
Абдужыць — перамагчы, перасіліць. I абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве.
Аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак. Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад'ядзём.
Абечая, абячэўка — сценкі рэшата (сіта). Лопнула абечая, i хоць праз пальцы прасейвай муку.
141 👁