СТА'РШЫ прым. Старэйшы. Днепр старша рж а за Прыпець. Аздамічы. Шоб у твоем хозяйстві не було ні старшого, ні мёншого! (пажаданне). Сямігосцічы. СТАРШЫНА' ж. Старшыня. Сорок год Якубоўскі старшыною ў Верэсніцах. Пагост. СТАРЫ' прым. 1. Стары. Я шчэ не така стара, з дваццатого году. Пагост. Стара земля, то добра, чорнозём. Аздамічы. Старые шчэ мур повёрнуцъ у калгасі! (прымаўка). Дварэц. Старые i дзеці — усе на дзіёці (прымаўка). 2 м. Месяц на сходзе. Я шчэ цепер шчэ старого бачыла упорину, шчэ буў. Старажоўцы. 3' Стары мужчына, муж у сталых гадах. Мой стары, мой дружыночок, ходзі погомонім. Запясочча. Памянш. с т а р э н е ч к і, стар ў с е н ь к і, с т а р э н ь к і. У дзеда старэнечка-старэнечка хата. Хачэнь. Дзед буў старусенькі, чуць ходзіў. Хачэнь. Ужэ старэнькі, але шчэ дрова сечэ. Пагост. СТАРЫ'ЗНА ж. Даўніна. Гэто було ешчэ, ек старызною немец воеваў. Верасніца. СТАРЫ'К м. 1. Старыца. А той старык ужэ остаецца, як рж а собе нового рова прорезала. Хотамель. 2. Месяц на сходзе. У старыку недобрэ сеяці. Хотамель. У старыку кабана колі, то сало будзе хорошэ. М. Малешава. СТАРЫКОВА'ЦЬ незак. Разважаць сур'ёзна, па-старэчы. Аздамічы. СТАРЫНА' ж..Старызна. Век не жэнаты, да ужэ старына. Аздамічы. Ек запшэце словы, то гэта старына будзе доўго цегціса. В. Малешава. Памянш. с т а р ы н к а. Воны хочуць даўнінку знаць, старинку. Запясочча. СТАРЫ'ННЫ прым. Старажытны. Старыннэе цэняць дзерэўнянэ! Альгомель. Старыннэ нашэ воны усе пішуць. Чэрнічы. СТАРЭ'ЗНЫ прым. Вельмі стары. Ох, вон старэзны да лысы! Хачэнь. СТА'РЭЦ м. Жабрак. Бувало, хата от старцоў не зачыняласа. Старажоўцы. Дожыўса, хоць у старцы ідзі. Запясочча. У іх одзінаццаць дзецей, жывуць, бу старцы. Там жа. Ходзіць оборваны, ек старэц. Старажоўцы. Доедай куска, бо старцы прысняцца (прымаўка). Хоць за стирца, абы за ольшанца (прымаўка). Альшаны. Старцэм буўшы да с перцэм есці! (прымаўка). Сямігосцічы. Шо му старцы доводзіць концы! (прымаўка, пра спеў). В. Малешава. За шчо старцэ б'юцца, шо ў торбі сухари мнуцца (прымаўка). М. Малешава
Дадатковыя словы
бюцца, погомбнім, старыковаць, старыкў, старынны, стйрца, сурёзна, упорйну
4 👁