Старонка 85
◀ / 425 ▶
со до зёрнета! Мачуль. Спілі пташкі рэдзьку. Там жа. Соўнечніка посадзі — зоп'юць вороб'е! Верасніца. Раней ад вераб'ёў пры замовах заклікалі нехрышчонае мёртвае дзіця сцерагчы проса. Луткі. СПЛАКНУЦЬ зак. Крыху паплакаць. На веселы я сплакнула. М. Малешава. СПЛАЎ м. Плытніцтва. На сплаву буў восемнаццаць год. Сямурадцы. На сплаў шлі робіць, шоб копейка була. Пагост. СПЛАЎВАЦЬ незак. Аплываць. Грыб сплаўвае од росы. Пагост. СПЛАЎНІК м. Смецце на сенажаці ад веснавой вады. Сплаўнік позгрэбаў, шчоб сеножаць була чыстая. Луткі. СПЛАЎНЫ прым. Плытніцкі. Дзед і возрос і робіў у сплаўной брыгадзі. В. Малешава. СПЛАЎШЧЫК м. Плытнік. Сплаўшчыком важка робота, на водзе. Пагост. СПЛЕНКА ж. Традыцыйнае асенняе свята. У Ольпені на спленку с'еток. Луткі. СПЛЕНЬЕ н. Тое ж. На спленье готуй насенье (прымаўка пра пачатак сяўбы жыта). Альпень. СПЛЕСНУЦЬ зак. Пляснуць. Я і рукі сплеснула! Аздамічы. СПЛЕСЦІ зак. Сплесці. Трэ з рэбрэю мату сплесці. Аздамічы. Ек дожынкі, то венка сплетуць брыгадзіру. Хачэнь. СПЛЕСЦІСА зак. Счапіцца. І жонкі і чоловекі сплеліса біцца. Аздамічы. СПЛЕТНІК м. Пляткар. Хільчыцы. СПЛЕТНІЦА ж. Пляткарка. Кароцічы. СПЛЁТКІ мн. Плёткі. Вона сплёткі пускала. Тураў. СПЛОДЗІЦЬ зак. Спарадзіць. Не любіў жонку, а дзеткі сплодзіў. Сямігосцічы. Дзіця сплодзілі і жывуць ладом. М. Малешава. СПЛОТКА ж. Звязванне лесу ў плыт. Е однорадна і двухрадна сплотка. Сямурадцы. СПЛОТЧЫК м. Той, хто вяжа на вадзе плыты. У сплотчыка ногі ў водзе, то простывае часто. Пагост. СПЛОЎВАЦЬ незак. Усплываць. Это этые сплоўваюць зелёные ягоды, побач, екіе. В. Малешава. Нежыва рыба сплоўвае. Пагост.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 425 ▶