людзей смешыць (прымаўка). Сямігосцічы. Часы спешаць на дзесяць мінют. Пагост.
СПЁКА ж. Спякота. На дворэ паліць, спёка. Дварэц. Така спёка, шчо не можно вуйці на двор. Пагост.
СПІВАЦЬ незак. Выклёўваць зерне. Вороб'е співаюць і ечмень, і просо. Дварэц.
СПІЛІЦЬ зак. Спілаваць. Спіліў п'яць пней сосны. Старажоўцы.
СПІНА ж. Спіна, паясніца. Багато вужала і спіна не заболела. Дварэц. І нога і спіна боліць. М. Малешава. Памянш. спінка, спіночка. У лескухі спінка вузкая. Старажоўцы. Перан. Прадаўгаватая горка. Такіе спіночкі коло рэкі, ек кобылі покачацца, не залівае. Мачуль.
СПІНАЦЦА незак. Узнімацца. Я спінаюся на палцах, шоб побачыць. М. Малешава.
СПІРАЦЬ незак. Здушваць, напружваць дыханне. Кашэль спірае, дыхаць важко. Аздамічы.
СПІСВАЦЦА незак. Запісвацца. Пошлі спісвацца молодожэні у сельсовет. Запясочча.
СПІСВАЦЬ незак. Запісваць. Ты, дзеду, сядзь коло мене, я буду спісваць. В. Малешава.
СПІХНУЦЬ зак. Спіхнуць. Толькі воны спіхнулі ту лодку і самі поселі, а та лодка догоры дном! Пагост.
СПІЦА ж. Адна з палачак, якую засоўваюць у вушы лапця пры яго падплятанні. Постолы плелі на спіцах. Альшаны. То спіцы, шо закладваюць у вушы, а подплётаць — спіцак. Цераблічы. 2. Спіца ў коле. Двенанцаць спіц у колі. Хотамель. 3. Кароткая дужка ў кошыку. Альпень. 4. Стрэмка. От бач, спіца ў палец улезла. Луткі. 5. Драўляны цвік, якім змацоўваюць бярвенне. Аздамічы. 6. Спічак, які забіваюць у хвою пад борць; спічак, на якім трымаецца ў вуллі вашчына і інш. Аздамічы. 7. Невялікі шчупак. Наловяць дзеці тых спіц, шваюнбў. М. Малешава. Памянш. спіцка. Кароцічы.
СПІЦАК м. Прылада для падплятання лапцей. Буў спіцак косцяны. Аздамічы. 2. Невялікі шчупачок. Луткі. 3. Стары лось. Спіцак называлі того лося, которы глаўны. Хачэнь.
СПІЦУН м. Малы шчупак. Паба, спіцун на капелюшыну вускочыў да подскоквае, у воду хочэ. Пагост.
СПІЦЬ зак. Выкляваць зерне. Вороб'і спілі моё про-
77 👁