Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
СПА'СНЫ прым. Непераборлівы i добры да яды. От опасна корова моя хороша. Запясочча. Опасны ее чоловек, шчо ні дай, тэ з'есцъ. Луткі. СПА'СОУКА ж. 1. Двухтыднёвы прамежак часу перад i пасля спаса. Петровіца сушыць болота, а спасоука — рэкі (прыкмета). Цераблічы. 2. Груша, якая паспявае ў спасоўку. Тураў. СПА'СЦІ зак. 1. Ссунуцца. Пдидзеш праць, то шоб кольцо не спало! Кароцічы. Буду носіць сорочку, покуль спадзё. Хачэнь. 2. Перайсці. У нас земле багато було, то на его земля спала. Аздамічы. На чай спасці, то вон горкі стане. Мачуль. 3. Панізіцца па ўзроўню (пра ваду). Воды много, мо коло спаса спадзё. Цераблічы. Д С п а сц i с к о л о с а. Асыпацца (пра зерне). Хай вонэ б с колоса спало, то я не пошла б жаць. Верасніца. С п а с ц i з г олоду. Зусім абяссілець. Так спадзё пташка з голоду, шо збірае крышэчкі. Хачэнь. СПА'СЦІЦЬ зак. Стравіць пасучы. Спасцілі товаром хорошу траву. Пагост. СПА'СЧЭНЫ прым. Страўлены жывёлай. Там вонэ усе спасчэне, там товар пасуць. Запясочча. СПА'ТКІ мн. Д У с па т к і. У спадчыну. Хату у спаткі сыну покінуў. Альпень. Д р э м к i-c п а т к i. Сон. Дрэмкі-спаткі у вочыцка, а здороўе у плечыцка (з калыханкі). Пагост. СПА'ТОШЫЦЦА зак. Знішчыцца, прапасці. Нашэ усе тут спатошыцца — i сад i город. М. Малешава. СПА'ТОШЫЦЬ зак. Знішчыць (збіць, стаптаць, сцерці i г. д.). Спатошылі куры города. Рыдча. Мушы спатошылі пашню. Хільчыцы. СПА'ТУЛЬКІ незак. Спаць (у звароце да дзіцяці); Спатулькі, Ленко, спатулькі! М. Малешава. СПАХА'НЫ прым. Спрацаваны (сцёрты ад ужывання, выпрацаваны i г. д.). Венік спаханы, то дзеркач. Аздамічы. Жужэль вукідаюць з горна, вон ужэ спаханы. Луткі. Шчэ не зусім спаханые дзеды i бабу, шчэ хозяінуюць. Пагост. СПАХА'ЦЦА зак. Паступова спрацавацца, разбурыцца, перастаць існаваць, знікнуць. Старые людзі воны спахаюцца. Старажоўцы. Вон ужэ спахаўса, вон ужэ не чоловек. М. Малешава. Спахаўса мост у Мікашэвічах, нема. Запясочча. Усе спахалос, на другі строй перэшлі. Аздамічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесцъ, пдйдзеш, спасны, спасціць, спасчэны, спатошыць, спахацца
3 👁
 ◀  / 425  ▶