Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
назвы знойдудь месца ў спецыяльным лінгвагеаграфічным даследаванні, прысвечаным Тураўшчыне i яе наваколлю. У пяці тамах «Тураўскага слоўніка» змешчана болып 20 тысяч слоў (20 004 слоўнікавыя артикулы) i значная колькасць розных устойлівых (семантычна непадзельных) словазлучэнняў. Можна думаць, што слоўнік дастаткова шырока раскрывае лексічны склад (ці, можа, лешп — лексічны запас) тураўскай гаворкі, якой ён прысвечан. Але лічыць яго поўным, зразумела, нельга. Ды i поўных слоўнікаў жывой гаворкі, дыялекту, як i жывой мовы, відавочна, не можа быць. Тут заўсёды нешта аджыло i знаходзіцца ў народнай памяці на грані знікнення, нешта творыцца i выпрабоўваецда ў гутарках i размовах на дасканаласць i прыдатнасць, нарэшце, нешта патрэбнае асвойваецца з чужых здабыткаў. Слоўнік жывой гаворкі мае, інакш кажучы, няпэўныя, размытыя, зменлівыя берагі, не вельмі даступныя для вывучэння. Таму новых даследчыкаў слоўнікавых багаццяў гэтага кутка Палесся яшчэ чакаюць новыя моўныя адкрыцці. Ды i складальнікі гэтага слоўніка таксама яшчэ не развітваюцда з Тураўшчынай назаўсёды. Пры вывучэнні матэрыялаў слоўніка можна атрымаць уяўленне не толькі аб лексічным складзе тураўскай мясцовай гаворкі. Гэтыя матэрыялы адлюстроўваюць таксама асаблівасці яе фанетыкі, марфалогіі, словаўтварэння i сінтаксісу. Аднак тыя, якія пажадаюць пазнаёмідца з важнейшымі з'явамі фанетычнай сістэмы i граматычнага ладу гаворкі ў абагульненым i сістэматызаваным выглядзе, будудь медь такую магчымасць у спедыяльнай лінгвагеаграфічнай працы складальнікаў слоўніка — Лінгвістычным мікраатласе Тураўшчыны. У ім будуць пададзены матэрыялы па тэрытарыяльнаму размяшчэнню розных фанетычных i граматычных з'яў, а таксама лексікі на Тураўшчыне i ў яе наваколлі. Змешчана будзе ў гэтай працы i бібліяграфія асноўных друкаваных крыніц па гаворках Тураўшчыны i наваколля. У пятым томе слоўнікавыя артикулы на літару С распрацавалі Т. М. Трухан (С — СМУЧАИ) i А. А. Крывіцкі (СНАГА — С'ЯТО), на літары Т, Ф, X, а таксама раздзелы па анамастыцы — П. А. Міхайлаў, на літары У, Ч — Г. А. Цыхун, на літару Ц — Т. М. Трухан i на літа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявамі, зяў, сято
5 👁
 ◀  / 425  ▶