Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
АПОШНІ ТОМ СЛОУНІКА Пяты, апошні том слоўніка гаворкі Тураўшчыны ўключае слоўнікавыя артикулы на літары C — Я (4788 рэестравых слоў), a таксама, як i папярэднія тамы, тэксты магнітафонных запісаў сучаснага мясцовага маўлення Тураўшчыны, перададзенага пры дапамозе спрошчанай транскрыпцыі (сродкамі беларускага арфаграфічнага пісьма). Гэтыя тэксты дакладна адлюстроўваюць лексіку, марфалогію i сінтаксіс гаворкі мясцовых жыхароў, а таксама амаль усе яе гукавыя асаблівасці. Зразумела, што тэксты — прыклады сучаснага маўлення Тураўшчыны з найбольш яркай дыялектнай адметнасцю, якое з'яўлялася асноўным аб'ектам назіранняў i аналізу, крыніцай лексікі i ілюстрацый для слоўніка, арыендірам пры вызначэнні мясцовай дыялектнай прыналежнасці слоў. I хаця зараз на Тураўшчыне, як i ў іншых месцах Беларусі, часта можна пачуць i гаворку, ужо даволі далёкую ад мясцовых дыялектных традиций, але варта ўсё ж падкрэсліць, што пашыранасць i папулярнасць гэтых традыцый у моўных зносінах патомных жыхароў Турава i навакольных сёл яшчэ вялікія. I тураўцы добра ўсведамляюць, што іх своеасаблівае маўленне з'яўляецца вынікам яго мясцовай дыялектнай самабытнасці. У томе пададзена таксама значная частка сабраных матэрыялаў па ўласных назвах Тураўшчыны (2095 слоў). Гэта мікратапанімія — назвы палёў, сенажацей, азёр, балот, лясоў, частак паселішчаў i інш. 3 асаблівых уласных назваў (антрапонімаў) змешчаны толькі назвы жыхароў паводле назваў мясцовых населеных пунктаў. Іншыя асабовыя назвы (імёны асоб людзей, афіцыйныя прозвішчы, родавыя прозвішчы, нарэшце, мянушкі) маюць асаблівую цікавасць для раскрыцця розных сувязей паміж насельніцтвам Тураўшчыны i суседзямі. Гэтыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, зяўляецца, зяўлялася
4 👁
 ◀  / 425  ▶