СО выкл. Вокліч, якім падганяюць вала. Хотамель.
СОБАКА ж. Сабака. Буў такі собака ў нас да з воўком бороўса. Хачэнь. Ідзеш з роботы, бы собакі рвуць за ногі, так заморышса. Цераблічы. Гаркае, як собака. Старажоўцы. Боіцца, ек ліхого собакі. Там жа. Собака вуе ўгору — пожар, уніз — нехто ўмрэ (прыкмета). Там жа. От боршч, хоч ты на собаку лі! (пра нішчымны боршч). Сямурадцы. Собака качаецца летом на негоду, а зімою на отлігу (прыкмета). М. Малешава. Не бойса того собакі, шо гаўкае, а того, шо нішком ходзіць (прыказка). Сямурадцы. Жыве кот, жыве і собака, да жытка неоднака (прыказка). Верасніца. Памянш. собачка. Ек малы, то собачка, а як жэ! Верасніца. Злезу на горку, отчыню коморку, коб не кульбачкі, з'елі б собачкі (загадка). Чоловек вульё ходжае і дым пускае от пчол (адгадка). Сямігосцічы.
СОБАКАРНІК м. Пустазелле. Морква полегла, а собакарнік порос. М. Малешава. Собакарнік — таке зелье. Кручэному собаку корня на хлеб даць, і вон перэстане дурэць. Там жа. Ахвотнік да сабак. Аздамічы.
СОБАКОВАТЫ прым. Хлуслівы, нядобразычлівы. Чоловек вон буў собаковаты. Сямігосцічы.
СОБАКРУТ м. Сцяпёр, маркоўнік. Много собакруту у долінах наросло, будзе мед у гэтом годў. В. Малешава.
СОБАРНО н. экспр. Вялізны сабака. От этэ собарно прычэпілосо! Луткі. Собарно здоровезнэ бежыць. Пагост.
СОБАЧКА ж. Калок, які ўтрымлівае навойку. Малэ вороціло у кроснах, там е собачка. Цераблічы.
СОБАЧЛЯ н. метаф. Валацуга, бабнік. Таке собачля вон буў, ночоваў у жэншчын кожну ноч. Мачуль.
СОБАЧЫ прым. Сабачы. Собачы розум, ек сорок год, праўду кажуць. Цераблічы. А от дурного собакі е собачая помоч, зелье. Як здурэе, то некоторы побежыць да з'есць, да поправіцца. Хачэнь.
СОБАЧЭНЯ н. Шчаня. Собачэнята перэберэ, то ек собакі, то годуе, а сукі топіць, не хочэ годоваць. Кароцічы.
СОБІРАЦЦА незак. Збірацца. Мне ўжэ пора собірацца домоў! (пра смерць). Хільчыцы.
СОБІРАЦЬ незак. Збіраць. Собірае ўсе своё ў чумадан — поедзе уже. Пагост.
82 👁