СТАРШЫ прым. Старэйшы. Днепр старша рэка за Прыпець. Аздамічы. Шоб у твоем хозяйстві не було ні старшого, ні меншого! (пажаданне). Сямігосцічы.
СТАРШЫНА ж. Старшыня. Сорок год Якубоўскі старшыною ў Верэсніцах. Пагост.
СТАРЫ прым. 1. Стары. Я шчэ не така стара, з дваццатого году. Пагост. Стара земля, то добра, чорнозём. Аздамічы. Старые шчэ мур повёрнуць у калгасі! (прымаўка). Дварэц. Старые і дзеці — усе на дзіеці (прымаўка). 2. м. Месяц на сходзе. Я шчэ цепер шчэ старого бачыла упорану, шчэ буў. Старажоўцы. 3. Стары мужчына, муж у сталых гадах. Мой стары, мой дружыночок, ходзі погомонім. Запясочча. Памянш. старэнечкі, старусенькі, старэнькі. У дзеда старэнечка-старэнечка хата. Хачэнь. Дзед буў старусенькі, чуць ходзіў. Хачэнь. Ужэ старэнькі, але шчэ дрова сечэ. Пагост.
СТАРЫЗНА ж. Даўніна. Гэто було ешчэ, ек старызною немец воеваў. Верасніца.
СТАРЫК м. 1. Старыца. А той старык ужэ остаецца, як рэка собе нового рова прорезала. Хотамель. 2. Месяц на сходзе. У старыку недобрэ сеяці. Хотамель. У старыку кабана колі, то сало будзе хорошэ. М. Малешава.
СТАРЫКОВАЦЬ незак. Разважаць сур'ёзна, па-старэчы. Аздамічы.
СТАРЫНА ж. Старызна. Век не жэнаты, да ужэ старына. Аздамічы. Ек запішэце словы, то гэта старына будзе доўго цегціса. В. Малешава. Памянш. старынка. Воны хочуць даўнінку знаць, старынку. Запясочча.
СТАРЫННЫ прым. Старажытны. Старыннэе цэняць дзерэўнянэ! Альгомель. Старыннэ нашэ воны усе пішуць. Чэрнічы.
СТАРЭЗНЫ прым. Вельмі стары. Ох, вон старэзны да лысы! Хачэнь.
СТАРЭЦ м. Жабрак. Бувало, хата от старцоў не зачыняласа. Старажоўцы. Дожыўса, хоць у старцы ідзі. Запясочча. У іх одзінаццаць дзецей, жывуць, бу старцы. Там жа. Ходзіць оборваны, ек старэц. Старажоўцы. Доедай куска, бо старцы прысняцца (прымаўка). Хоць за старца, абы за ольшанца (прымаўка). Альшаны. Старцэм буўшы да с перцэм есці! (прымаўка). Сямігосцічы. Шо му старцы доводзіць концы! (прымаўка, пра спеў). В. Малешава. За шчо старцэ б'юцца, шо ў торбі сухары мнуцца (прымаўка). М. Малешава.
79 👁