СМЕХОТА' ж. Смехата. Смехота з тых вутоў! Верасніца. СМЕХОУЕ' я. Насмешка, анекдот. Вона гетого не шчытае за смехоўе. В. Малешава. Лотку наколовалі хлопцы, дзеўкі попадалі ў воду, ну й смехоўе було. М. Малешава. Запісаласа ў лежні, трэ шчэ наймічку наняць. От смехоўе! Кароцічы. СМЕХО'ЦЬЕ я. Тое ж. От смехоцье було з того дзядзька! Сямурадцы. СМЕ'ЦЬЕ я. Смецце. Шоб смец'е не ўносіла на чужы сметнік. Д.-Гарадок. Наробіў смецья. Луткі. Ек хату меці, то й на двор смецье несі. Старажоўцы. СМЕ'ШКА ж. Насмешка, жарт. Таку смешку строяць з ольшанцоў. В. Малешава. От смешку ты з мене зробіў. Запясочча. Хочэ смешкі зробіць, купіць горэлкі i ўпоіць цебе. Дварэц. Чого ты з мене смешку строіш? Аздамічы. Гэто не смешка тобе, злезай, бо ўрэжу. M. Малешава. СМЕ'ШНО прысл. Смешна. Смешно стало Хведору. Аздамічы. СМЕШЫ'ШЧЭ я. метаф. Мізэрнасць. То ж смешышчэ, а не плата! Аздамічы. СМЕЯ'ЦЦА незак. Смяяцца, усміхацца. Як смеіцца, то скаліць зубы. Алынаны. 3 ёго смеяцца будуць. M. Малешава. А можэ ву будзеце смеяцца з мене? Можэ ву на магнітофон мотаеце? Пагост. Смейцеса, дзеўкі, цепер ваша пора! Луткі. CMO'KTA ж. Зябер. Хотамель. СМОКТА'ЦЬ незак. Смактаць. Смоктаў-смоктаў я косць дай кінуў. Аздамічы. Брала дзеньгі да купляла конфеты да смоктала. Старажоўцы. Увопрэ голушку дзіцяці, шоб не плакало, дай хай смокчэ. Дварэц. А поросят як подклікаюць? — Смоктаць: тс-тс-тс! Сямігосцічы. Чого ты смокчэш ету воду так? Запясочча. СМОКТУ'Н м. Смактун. Запясочча. СМОКТУ'ШКА ж. Галоўкі канюшыны, коцікі на вярбе i інш. Дзеці смоктушкі смокчуць, воны салодкіе. Сямігосцічы. Смоктушкі на вербі, верба смоктушкі пускав. Там жа. Смоктушкі жоўценькіе на вербі, дзеці беруць i ўсмактывайюць. Там жа. СМОЛА' ж. 1. Смала (у сасне, елцы). Вон вошчыць дратвіну смолою з воском. Тураў. 2. Вішнёвы i слівавы клей. На вішнях i на сліўках e мэд, а баба кажэ смола. Мачуль. 3. Малодзіва. Скоро оцеліцца корова, бо ўжэ ў
Дадатковыя словы
cmokta, смеце, смоктун, смоктушка
2 👁