пальцу, дак вон не слухаецца, не гоіцца. М. Малешава. Слухаецца, ек прыказваю. Пагост.
СЛУ'ХАЦЬ незак. Слухаць. Таку да гэтаку маць — слухаць не можно! Запясочча. Вон тобе наговорыць, коб толькі слухаў. Пагост.
СЛУЧА'ЕМ прысл. Пры выпадку. А вон мо i не достаўся случаем, вода веліка. Старажоўцы. Случаем не бачыў хлопчака мого ў сілезі? Пагост.
СЛУЧА'Й м. Выпадак, здарэнне. Пры случаі можэш сказаць ему. Сямігосцічы. Такіе случаі буваюць. Там жа. Згорэло гумно — это буу случай. Старджоўцы. Ну, Яўрым, ек такі случай, на здороуе пользуйса дровамі. Цераблічы.
СЛУ'ШКА ж. Чутка. Е слушка, шо начальство меняцца будзе. Запясочча. У нас такое слушкі не було. Цераблічы.
СЛЮДА' ж. Жылка для вуды. На плотку тонка трэ слюда. Пагост.
СЛЮЗ м. 1. Слізь. У слюзу лінок. В. Малешава. Слюз змыў у колодзежы. Кароцічы. 2. Шлюз. Проці Погоста на Сцвізі слюз. Пагост.
СЛЮ'ЗКІ прым. Слізкі. Альшаны.
СЛЮ'САК м. Язычок у клямцы. Запясочча.
СЛЮТА' ж. Слота. Куры ек почуюць еку слюту зімою, то ідуць у одрыну. Пагост. Дошч i снег, слюта кажуць, усе неяке, мокрэ. Мачуль. Слюта ідзе, неможно на двор вуйці. Старажоўцы.
СЛЯ'КОЦЬ ж. Тое ж. Слякоць, хлюпота, а чоботы процёкаюць. Пагост.
СМАТА ж. Смага. Смагі нагнало, піць хочу. М. Малешава. Смагі нагнало на губу. Бярэжцы.
СМАТЛЫ прым. Смуглы. Смаглы, ек цыган, ее жэніх. Запясочча. Було ў мене чэцверо дзецей: два смаглые хлопцы i дзве белые дзёўкі. М. Малешава. А лось такі смаглы. Хачэнь. Грузіны чорные, смаглые. В. Малешава.
СМАЖО'НІКІ мн. Смажаная бульба. У макотрыку смажонікі ў печы. М. Малешава. Звараныя ў мундзірах картоплі чысцяць, порэжуць на кусочкі, засмажаць сало с сметаною, поліваюць іх І ставяць у печ — то й смажонікі. Там жа.
СМАЖО'НКІ мн. Тое ж. Смажонкі робім — лупле1 ные картоплі смажом. Кароцічы.
СМАЖО'НЦЫ мн. Тое ж. Луткі
Дадатковыя словы
лўпле, мўндзірах, слюзкі, слюзў>лінок, слюсак, смажонцы
27 👁