Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
СКРУ'ЦЕНЬ м. Скрутак лазовай кары. Запясочча. СКРУЦЕЦЦА зак. 1. Звіцца, скруціцца. Коўтун у хвосце ў коня скруціўса. Альшаны. Скруціліса ў калачэ коло огню. Луткі. 2. Закруціцца. Я скруціласа шукаючы, дзе тая кострулька. B. Малешава. 3 перан. Разбэсдіцца. Коб колісь дзеўка наклала короткі андарак, то сказалі б, шчо скруціласа. Сямігосцічы. Не надоўго стары ожэніўса — не ўмер, да скруціўса (прымаўка). Сямурадцы. 4 перан. Згінуць. Коб вон скруціўса, той хозяін! Хачэнь. СКРУЦГЦЬ зак. 1. Скруціць. Трэба скруціць перэвесло, шоб звязаць сноп. Верасніца. 2. Паралізавадь. Скруціў радзікуліт. Пагост. A С к р у ц і ць г о л о в у (ногу). Пакалечыцда. Шоб ты собе голову скруціў. Цераблічы. То захворэе, то дзе ногу скруціць. Сямурадцы. С к р у ц і ць дудку. Зняць кару з вярбовай галінкі i зрабіць свісток. Запясочча. СКРУ'ЧВАЦЬ незак. Скручваць. Скручвае кору з вёрбы, устаўляе колодочку да грае. Сямігосцічы. Скручвае дзве дроціны. Пагост. СКРЬІВГЦЦА зак. Скрывіцца. Свой хоць не заплачэ, то скрывіцца (прыказка). Хачэнь. СКРЬІТАЦЬ незак. Скрыгаць. Калёсы едуць i скрыгаюць, ек дроціна почэпіцца. Бярэжды. СКРЬІГЕТА'ЦЬ незак. Скагатаць. Сорока скрыгечэ, мо на госці. Луткі. СКРЫЛЬ м. Губа на дрэве. Еслі з дуба вупрэ, то скрыль. Запясочча. СКРЫНЬКА ж. Шуфляда. Запясочча. СКРЬГНЯ ж. 1. Скрыня, куфар. Клалі блізнюкі (арэхі) у скрыню, шоб грошы блізніліса, складваліса рубель к рублю. М. Малешава. Скрыня — то одзежа лежыць. Запясочча. ПрыходзШ мою скрыню гледзець. Дварэц. Скрыню хорошо оковалі. Бярэжцы. Поўну скрыню молодая везе добра, нельга на воз ее подняць. Кароцічы. 2. Шуфляда для дзвярэй i акон. Скрыні ў окна бацько поробіў сам. Верасніца. 3. Зруб на дне ў калодзежы. Аздамічы. 4. Дамавіна з чатырох дошак. Поклалі дзеда i бабу не ў адну скрыню, а ў дзве. Чэрнічы. СКРЬГПАЦЬ незак. Рыпаць. Не скрыпайце дзверыма. Запясочча. Устанеш, ц році горка, а й грудзёх скрыnae. Цераблічы. 4. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўпрэ, дўдку, скруцень, скрьігетаць
3 👁
 ◀  / 425  ▶