Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
СКОЦРНА ж. 1. Жывёла. Первуй іней упадзе, то скоціна поедае ўсяку зелень. M. Малешава. 2 перан. лаянк. Грубы, бяздушны чалавек. Скоціна ты, а не чоловек! M. Малешава. СКО'ЦІСТО прысл. Спадзіста. У мене хозяін поклаў подлогу i скоцісто ў хлёве — не гразко. Луткі. СКО'ЦІСТЫ прым. Спадзісты. Гура така — i сюды скоціста i туды скоціста. Хачэнь. Там поле скоцістэе, вода не стояціме. Луткі. СКО'ЧКА ж. Скочка (расліна). Скочка плецецца так на могліцах. Луткі. СКСУЧОК м. Дзіцячая гульня ў класы. Запясочча. СКО'ЧЫЦЬ зак. Скочыць. Хоць урэзаўся, але i скочыў. Луткі. Воўк скочыў церэз куста i схопіў овечку. Там жа. Праўда, тры разы скочыў угору, попало, набуць, ему. Мачуль. От ганін до роздва — ек козе скочыць (пра тэрмін). Цераблічы. Скачы, кумо, траву віднд. Ек скочыла кума, то i дна німа (прымаўка). В. Малешава. A кісель не еда: с печы скочу да зноў есці захочу (прымаўка). Старажоўцы. СКО'ШКАЦЬ зак. Знайсці ў кубле. Скошкаў качку. В. Малешава. СКО'ШЭНЫ дзеепрым. Скошаны. Мой сенокос скошэны i згрэблены. Старажоўцы. С КРАТА м. i ж. Скнара. Ек не даю, то ўжэ скрага, а чого свого не маеш? Пагост. СКРАГНА7 м. i ж. Тое ж. От скрагна, шкодуе оладка! Алынаны. СКРАЧЦЬ зак. Абрэзаць край палоскі. Скраіць кожу. Луткі. СКРОЗЬ 1 прысл. Усюды. Було богато лозы скрозь. М. Малешава. Скрозь оболонье, а там кусты. Верасніца. Там загородж е скрозь. Чэрнічы. Скрозь по дубніку грыбу. Хачэнь. Шляхом едзь скрозь, не золудзіш. Луткі. Таке корчэ булі скрозь. Мачуль. Скрозь e, i ў Століні, i ў Горыні. Бярэжцы. 2 прыназ. Праз. Скрозь дзверы i курніцы дым ішоў. Цераблічы. Осы скрозь стдлю ў шчыльку пролезлі. Хачэнь. СКРОМРЦЬ зак. Ссячы верх хвоі. Росце сосна, а я ее скромлю да вул'я поставлю, скромлю, то вершка ссеку. А то ўжэ лічыцца мой кром. Мачуль. СКРОНЬ ж. Скронь. Помажу скроні медом, да пройдзе чад. М. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вуля, зблудзіш, кўрніцы, кўста, скоцісты, скошкаць
7 👁
 ◀  / 425  ▶