ЯМГНА ж. Яміна. Трэбо утоптаць стожка, шоб ямьны не було. B. Малешава. Я'МКА ж. 1. Ямка. Вурыло ямку водою. Сямурадцы. Лучэй росце коло ямок. Кароцічы. 2. Магіла. Нема такое мамкі, шоб не было ямкі (прымаўка). Хачэнь. 3. Пячурка. Положэце ў ямку, нехай посохнуць (пра рукавіцы). Тураў. Памянш. я мо ч к а. Картоплі варшаўкі бёленькіе, только емочдк багато. Дварэц. Д Д а ць под ямочку. Ударыць пад сонечнае спляценне. Даў под ямочку i дух запело. Аздамічы. У я мочкі. Узор тканіны. Рушнікі з мохрыкамі, у ямочкі ўзялі. Дварэц. Я'МЧЫНА ж. Яміна. Була такая ямчына дай вусохла. Алынаны. Я'НГОЛ м. Анёл. Памянш. я н г о л о к. Сямурадцы. Я'ПА, УЯ'ПА ж. 1. Гуля. Япа бувае ў коровы, ек удырыш у бок. В. Малешава. Удырыла кота, то ў его о така япа на боку, дай жыве. Хачэнь. 2. Нарасць на дрэвах. В у росла япа на дзерэві. Пагост. 3 етых япоў на берозі робілі люлькі. Запясочча. 3 экспр. Зяпа. Чого розявіў япу? М. Малешава. Памянш. я п i н к а. ЯШнку вуб'ём з олёшыны. Верасніца. ЯР м. Нізкае месца. Ярь — нізке место, дзе вода спадзе да коровы ходзяць. Алынаны. Равок. Яр не можно перэбрусци Чэрнічы. Я'РКІ прым. 1. Яркі. Ярка погода, сено добрэ сохне. В. Малешава. 2. Празрысты, чысты. Яркі воск. Луткі. 3. Крамяны, храбусткі. Яркіе, едраные гуркі. Аздамічы. 4. Увішны. Як буў молоды, то буў яркі. Кароцічы. 5. Заўзяты, злы. Яркіе булі воўкі, злые. В. Малешава. Ек малый почынае брэхаць, кажуць, от будзе яркій собака. Луткі. У спасоўку мухі вельмі яркіе. Там жа. 6. Востры, рэзкі. Коса ярка, шо брытва. В. Малешава. Я'РКО прысл. Узбіта, пышна. Посцелю пад'яру да положу подушкі ярко. Я люблю, ек под*яраны воны. В. Малешава. Я'РКОСЦЬ ж. 1. Жвавасць. / ў трыццаць год не маў той яркосці. Кароцічы; 2. Вастрыня, рэзкасць. Коса твоя не ймея яркосці. Старажоўцы. ЯФКУС м. Просвіра. Гэты яркус, ек дзеці малые, то шоб ёгд нішчо не спужало, не зурочыло, то зашывалі у шматочку i вешалі на шыйку (павер'е). Старажоўцы. ЯФМОЛОК м. Кірмаш. У недзелю пойду на ярмолок
Дадатковыя словы
вубём, лўчэй, павере, падяру, уяпа, ямбк, янгол, яркосць
1 👁