ЧЭ'ХРЫЦЬ незак. Абдзіраць лён на грэбені. Мычку чэхрыць. Аздамічы. ЧЭЦВЕ'Р м. Чацвер. Прыдзе ў сёрэду ці ў чэцвер. Мачуль. Д С у х і чэ т ь в е р. Чацвер велікоднага тыдня. Альпень. Ч ы с т ы чэ цв е р. Toe ж. Вон жэ e neрэд паскою, чысты чэцвер. Бярэжцы. A булі такіе бабы, шо у чысты чэцвер, вэчором, повэчэраюць i до паскі больш i воды не rCe, тры дні. Дварэц. Яке ліхо там на ком, короста, то, ка, коб у чысты чэцвер покупаўса. Пагост. ЧЭЦВЕРНЁ'ВУ прым. 3 чатырма рагамі (пра жалезныя вілы). Чэцвернёвые вілкі. Сямігосцічы. ЧЭЦВЕРНЯ' ж. Брак у палатне, сцежачка ад таго, што ў адной трасціне ўкінута больш нітак пры снаванні. А то чэцверня, шо процягиецца. Аздамічы. Д Чэ ц в ерню у к i н у ц ь. Укінуць лішнюю нітку ў трасціну пры снаванні. Чэцверню укінула, чотыры ніткі ў бердо, у одну тросціну. M. Малешава. ЧЭЦВЕРО'ВУ прым. Тканы ў чатыры ніты. Хотамель. ЧЭЦВЕРТУ'ШКА ж. 1. Мера поля, роўная чацвёртай частцы чвэрткі. От таке вузеньке поле — это чэцверць, чэцвертушка кажуць. А у нас трэцяя часцъ із рэзу. Бярэжцы. 2. Мера гарэлкі, чацвёртая частка літра. Kapoцічы. ЧЭЦВЕРЫКО'М прысл. На карачках. Чэцверыком ідзе пяны, іці ніяк не можэ. Луткі. ЧЭЦВЕРЬГНА ж. Чвэрць надзелу (2 га). Мой бацько даў мне чэцверыну. M. Малешава. I ў мене чэцверына поля була. Сямігосцічы. ЧЭЦВЁРНІ'К м. Бёрда на 14 насмаў. Алынаны. ЧЭЦВЁ'РО, ЧЭ'ЦВЕРО прысл. Чацвёра. Дзецей штук чэцвёро у ёго, c тымі дзецьмь чэцверыма нагороваўса. Цераблічы. Да чэцверо блізнят у ёго! В. Малешава. Покінуў жонку, чэцверо дзецей да на цэліне нейдзе ожэніўса. Пагост. ЧЭЧ ж. Прамывіна, незамерзлая частка вадаёма. Чэч на озеры зімой. Алынаны. ЧЭ'ЧКА ж. Аддушына, прадуха ў лёдзе. Не ўваліса ў чэчку, богато шчэ чэчок. Кароцічы. Бувае i навеснё poстаё, то богато чэчок e. Там жа. Чечёк вельмі богато, іх снегом позандсіло. Пагост. ЧЭЧО'ТКА, ЧОЧО'ТКА ж. Драўніна бярозы са скру
Дадатковыя словы
вўзеньке, процягйецца, чочотка, чэцвернёву, чэцверову, чэцвёрнік, чэчка, чэчотка
1 👁