Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
Ой, худэе сало, слабо ўкорміла. Алыіень. Сурочлівы. Худы на слово — то сурочлівы. В. Малешава. ХУ'КАЦЦА. незак. Пячы. От перцу насыпала, аж ў році хукаецца. Луткі. ХУ'КАЦЬ незак. Хукадь. Хукае ў рукі, шоб зогрэліса. Па гост. ХУНДА'МЕНТ м. Фундамент. Колісь штандары, цепе р хундамент. Пагост. ХУНТ м. Фунт. Да по дзесець хунтоў клубок намотаюц. Запясочча. Пуд — шэснаццаць кіло, а кіло — два хунты с половіною. Дварэц. ХУНТО'УКА ж. 1. Сорт вялікіх груш. Луткі. 2. Сорт яблыкаў. Хунтоўка — i не ранные i не позные яблука. Дварэц. ХУ'РМАН м. Фурман. Ехаў хурман, стрэў Огапку, вурваў шкурку, пошыў шапку (жартаўлівая прыпеўка). Сямігосцічы. ХУРМА'НКА, ФУРМА'НКА ж. Падвода. Хурманкі поехалі по шляху. Запясочча. ХУ'СТА, ХУ'СТКА ж. Хустка. Скідае опошнюю хусту да оддае. Запясочча. У сем хусты прыв'ёз такіе хорошие! Бярэжцы. Ох, ека хуста бледа! В. Малешава. У нас хустка, а на Полесьі зовуць хуста. Дварэц. Хустка шо обкрывацца. Луткі. Памянш. х у с ц \ н к а. По плечу хусцінка от слёз мокрэнька (з песні). Пагост. ХУ'ТКІ прым. Хуткі. А хуткая ее ведае, дзе вона дзеласа. Запясочча. ХУ'ТКО прысл. Хутка. Я хутко прыдумаю. М. Малешава. А чо ты хутко йдзеш? Цераблічы. ХУТЛЯ'Р м. Футляр. Аздамічы. ХУ'ТОР м. Хутар. Хутор Озьн'ша, там було дзесець хат. Верасніца. Увесь хутор згорэў у таку сушину! Там жа. Быстрэй, быстрей пошлі воўкі, а тут жэ за моім хутором. Мачуль. Памянш. х у т о р э ц. У нас тут буў хуторэц Лопёчоў, там з Волинi людзі седзелі. В. Малешава. ХУТОРА'НЕЦ, ХУТОРАТИН м. Хутаранін. Там хуторанцы жылі. Аздамічы. У нас булі хуторане волынцы. Луткі. ХУ'ТРО, ФУ'ТРО н. Футра. Футро подшываецца норным сукном. Хотамель. Хутро. Аздамічы. ХУЧЭ'Й, ХУТЧЭ'И, ХУЧЧЭ'Й прысл. Хутчэй. Хучэй, хучэй да ворохамі сено за жонкамі лежыць. Два
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

озьнша, прывёз, фурманка, хукацца, хукаць, хунтоука, хурманка, хутляр, хуторанец, хутчэи, хуччэй
1 👁
 ◀  / 425  ▶