ХРЭБЕТНУ'ЦЬ зак. Паваліць, падужаць. Воны здороуцы таке, а я i здороўца хрэбетнуў. Аздамічы. ХРЭН м. Хрэн. У гэтого зелья ліст, як у хрэну. Хачэнь. Хрэн зразу, як не грыміць гром, то крэпкі-крэпкі! Там жа. ХРЭНЧ, ФРЭНЧ м. Пінжак. Ужэ холодно, одзень хрэнча. Бярэжцы. Занесла фрэнча шьщь да пошылі малого. М. Малешава. Одзін скінуў фрэнча да надзеў на дзіця. Хачэнь. Памянш. х р э н ч ы к. Бярэжцы. ХРЭ'СЕНЬ, ХРЭ'СЬШК м. Абрадавы хлеб, які пяклі напярэдадні вялікадня. Пекуць хрэсне на крэст, на гэтом крэсце хлопцам борону пекуць, а дзеўкам серп. М. Малешава. Хрэсны тыждзень, то пекуць хрэснікі такіе. Хачэнь. Да пекуць тые хрэснікі, да з імі заорваюць, да товар вугоняюць; як перву дзень боронуюць, беруць той хлеб. Там жа. Як першы дзень вугоняет корову, того хрэсніка одломіш да положит на порог, да корова поўз его ідзе. Там жа. Як ораць едуць первы раз, то беруць хрэсніка i коню оддаюць. Луткі. ХРЭ'СНЫ прим. А Х р э с н а н е д з ё л я. Апошні тыдзень перад вялікаднем. У велікі пост на хрэсну недзелю пеком хрэсня да ўжэ даём корові первого дня (пры выгане на пашу). Луткі. ХРЭСТ м. Крыж. Як прывезуць молодую до молодого, то хрэст з соломы запаляць, да стрэляюць. Хачэнь. На могілу хрэста ставять. Альпень. ХРЭ'ШЧЫК м. Насенны парастак. Зелье у хрэтчыках маленьке, а заре поўскакало веліке. М. Малешава. ХТО займ. Хто. Хто ёго знае, як ёго найці! Бярэжцы. Хто сем дзержаў короў, а хто нігодное ні! Там жа. Не було кому поддзержаць. Сямурадцы. Так етые, старты i серэдні сын, потлі браць богатых дзевок, хто даваў много посагі. Кароцічы. Нема й кому поўчыць i ораць. Пагост. Сцепаноўна, хто ў кого е? Мачуль. Молодых хто іх знае, воны ж ростуць, як сілега. В. Малешава. По ком поедзе? По тобе! (На каго падзе віна? На цябе!). Там жа. Вухом слухае, коб хто не цёрса коло ёго. Там жа. Хто рано ўстае, тому й бог дае (прыказка). Там жа. Хто робіць, той i мае (прыказка). Старажоўцы. Хто б ёго здумаў,-коб не ёго дзюба (прыказка). Там жа. Хто копейкі не ткодуе, той сам себе не ткодуе (прыказка). Сямігосцічы. Х то з езычком, то й з пірожком (прыказ
Дадатковыя словы
хрэбетнуць, хрэсень, хрэсьшк, хрэшчык
6 👁