Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
ее дзеўка, прамо красавіца, хоць воды з ее напіса! Азяраны. Плоток нам такіх хороших узелосо! Луткі. Хорошу лодку дзед зробіў, не процёкае, гонкая. Пагост. Под лаўкою поседжу да на хорошого погледжу (з песні). Хачэнь. Як на першы дзень посту хороши дзень, то будзе весна хороша, як другі хороши, то будзе лето хорошэ, як трэці хороши, то будзе восень хороша (прыкмета). Верасніца. Е хороши, да чорту на гроши (прыказка). М. Малешава. Так! хороши, ек у старца калоши (прыказка). Старажоўцы. Ох, красіва, а коб говорыць — i хороша! (прымаўка). Сямігосцічы. Д Х о р о ш и й звон. Добры, мілагучны звон (пра гіілу). Еслі хороша піла i хороший зуб, то говорилi — от піла хороший звон. Сямігосцічы. ХОРОШЬГЦЦА незак. Прыбірадда, прыхарошвацца. Дзеўкі хорошацца бадзягою. Сямурадцы. Муюцца i хорошацца i дзевок бояцца! (прыказка). Старажоўцы. ХОРОШЬГЦЬ незак. Чысціць, патрашыць (пра рыбу i інш.). Ты ўжэ хорошыла рыбу? Луткі. Лінка не хорошаць у нас. Цераблічы. Як ты свінью ні хороши, i шэрсць e i сало гразнэ. Бярэжцы. ХО'РОШЭ приел. Прыгожа, добра, пекна. Кулікі танцуюць хорошо. Запясочча. Смоловэ так хорошо горыць! Луткі. Которые хорошо копкі клала, то тые осталіба. Сямурадцы. Хорошо грае, аж душа ўяне! Пагост. Дубейко хорошо спеваў на пару з жонкою. Там жа. ХОРОШЭ'ЗНЫ, ХОРОШЭ'УНЫ прим. Вельмі добры, высакаякасны, прыгожы. Бруква така хорошозна росце! Луткі. Хорошозного хлеба напечо, пушного! Чэрнічы. От хорошозна да спраўна дзеўчына! Азяраны. Хорошоўные грэбені i борода ў пеўня. Кароцічы. ХОРОШЭ'НЬКО прысл. Хораша, добра, акуратна. Оброзаў бу ёго хорошзнько, зробіў бу з естого лесу хату добру. Кароцічы. Хорошзнько говори. Аздамічы. ХОРТ м. перан. Паляўнічы сабака. Собака i хорт — одзін чорт (прыказка). Кароцічы. ХОРЭ'МАЦЬ незак. 1. Гаварыць абы-што. Аздамічы. 2. Нячыста вымаўляць. Аздамічы. ХОУХУ'ЛЯ н. Неахайніца. От хоўхуля, захоўхулена седзіць. Верасніца. Стара хоўхуля, шчо вона понімае? Кароцічы. ХО'ХЛІК м. Падшыванец. Мачуль. ХО'ХЛЯ ж. 1. Жэрдка, якую прапускаюць ад палон
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хорошэзны, хорошэнько, хорошэуны, хорэмаць, хоухуля, хохля, хохлік
0 👁
 ◀  / 425  ▶