ХМУРНЫ прым. Пахмурны, хмурны. Хмурны дзень, то спаць хочэцца і товар добрэ пасці. Луткі. Як хмурны дзень, то шо хоч робі с товаром. Там жа. Хмурная погода. Запясочча. 2 перан. Хмурны, пануры. Чого ты такі хмурны? М. Малешава.
ХНАЛЬ м. Вухналь. Запясочча. Памянш. хналік. Запясочча.
ХНАРА ж. Скнара, жмінда. От, кажуць, хнара гэта, скупы, век нікому нічого не дасць! Бярэжцы.
ХНЫ. △ Хоць бу хны. Усё ні па чым. Дзеці не дбаюць, а ім хоць бу хны! М. Малешава. У хаці гразота, а ёй хоць бу хны! Пагост.
ХНЫКАННЕ н. Хныканне. От мне ужэ гетэ хныканне надоело. Азяраны. Да возьмі ёго на тэ сено, а то хныкання да слёз на дзень будзе, уесца тут. Пагост. От хныкання цело здрыгваецца, томіцца да обіда проходзіць. Там жа.
ХНЫКАЦЬ незак. Хныкаць, плакаць, ныць. Годзі ты хныкаў, стары! Запясочча. Хныкае, хныкае — і зарэве, ето шо босому не далі по вуліцы побегаць. Пагост.
ХО выкл. Ого. Хо, там лес з небом говорыць! Старажоўцы.
ХОВАНЕЦ м. Бадзяга, скіталец. Аздамічы.
ХОД м. Праход. Мабіць, нейдзе найшлі ход голубы. Хачэнь. Нема ходу ніякого лодкою у доліну заехаць, трэ по земле цегці. Пагост. △ Быць на ходу. Быць падрыхтаваным. За тыждзень хату зробілі, бо ўсе було на ходу. М. Малешава. Знаць ходы і заходы. Ведаць усё. Ты усе знаеш ходы і заходы. М. Малешава. Зелёзны ход. Хадавая металічная частка воза. Воз у мого бацька буў на зелезном ходу. Старажоўцы.
ХОДА ж. 1. Хада. Ходзіць вон, але ека его хода. М. Малешава. Ай, шчо б ты, Марко, пропаў со своей ходою! Рубель. За бегою і ходу погубіла (прымаўка). Луткі. 2. Паходка. Чую, шчо не Васілёва хода, а Петрова. Альшаны. 3. Пераход. Туды два дні ходы. Аздамічы. 4 перан. Хадок. Хода ходзіць, віса вісіць, віса ўпала, хода з'ела (загадка). Свіньня і жолуд (адгадка). Пагост. △ Хуткі на ходу. Хуткі ў хадзе. Прамо мільгоцяць ногі, хутка на ходу! Пагост.
ХОДАКА ж. Хадок. Я ужэ знаю ее ходаку. Старажоўцы.
ХОДАКІ, ХОДОКІ мн. 1. Выбарныя асобы, хадакі.
75 👁